Юныя памочнікі аграрыяў

- 10:40Навіны рэгіёнаў

Каля 800 школьнікаў Гомельскай вобласці працавалі на зернетаках падчас уборачнай кампаніі. За юнакамі і дзяўчатамі замацавалі настаўнікаў, якія кіравалі падлеткамі.

Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей расказала, што дзецям давалі адказныя даручэнні і пры гэтым сачылі, каб нагрузка адпавядала ўзросту і магчымасцям.

Больш за ўсё — 40 дзяцей — працаўладкавалі ў гэтым сезоне ў КСУП “Слабадское імя Леніна” Мазырскага раёна, звыш 30 — у КСУП “Лепяшынскі” Кармянскага раёна. У пяцёрку гаспадарак з самымі масавымі атрадамі школьнікаў таксама ўваходзяць КСУП “Нова-Зянькоўскі” (Кармянскі раён), ААТ “Сцяг Радзімы” (Гомельскі раён) і КСУП “Дземяхоўскае” (Рэчыцкі раён). За сваю працу памочнікі аграрыяў атрымалі годную зарплату. У гаспадарках іх чакаюць у наступным годзе.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.