Юныя, спрытныя, адважныя

На базе Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці прайшоў раённы злёт юных ратавальнікаў-пажарных. У барацьбе за лідарства сышліся 10 вучнёўскіх каманд.

Адным з самых яркіх момантаў спаборніцтва стаў конкурс агітбрыгад, падчас якога школьнікі заклікалі равеснікаў і дарослых выконваць правілы пажарнай бяспекі і не паддавацца паніцы пры надзвычайных сітуацыях. Выкарыстоўваючы ў сваіх выступленнях элементы нагляднасці, агітацыйныя матэрыялы, песні і тэатралізацыю, каманды паспяхова справіліся з задачай па папулярызацыі ведаў па асновах бяспечнай жыццядзейнасці. Найбольш эрудзіраваныя члены каманд удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне, якая паказала высокі ўзровень іх падрыхтоўкі.

Самыя спрытныя юныя ратавальнікі спаборнічалі ў конкурсе на хуткае апрананне касцюма, баявое разгортванне і збіванне мішэні. Нягледзячы на ветранае надвор’е, усе каманды выканалі заданне на выдатна.

Завяршальным этапам спаборніцтва стаў конкурс насценгазет “Пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць”. Галоўны крытэрый ацэнкі прадстаўленых работ — удалая агітацыя каманды па папярэджанні пажараў праз выкарыстанне розных тэхнік дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці.

Пераможцамі злёту сталі юныя ратавальнікі з гімназіі Ганцавіч. На 2-м месцы — каманда сярэдняй школы № 3 Ганцавіч, на 3-м — каманда Малькавіцкай сярэдняй школы.

Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *