Юныя таленты Палесся

Тэатр — добрая школа жыцця, якая расказвае пра свет чалавечых адносін і вучыць важным маральным якасцям. Нашы педагогі актыўна далучаюць да гэтага дзіўнага мастацтва падлеткаў.

У нядаўнім рэгіянальным конкурсе “Таленты Палесся” ўдзельнічалі і бабрыкоўскія старшакласнікі, якія падрыхтавалі інсцэніроўку ўрыўка з п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”.

Падрыхтоўка да конкурсу была працяглая і напружаная: выбар твора, збор рэквізіту, рэпетыцыі… Вучні падышлі да справы надзвычай адказна і атрымалі вялікую асалоду ад акцёрскіх роляў.

Па выніках конкурсу наша інсцэніроўка “Пінскай шляхты” заняла 2-е месца.

Аксана БАНЦЭВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна.