Юныя знаўцы гісторыі Старажытнай Грэцыі

- 10:44Навіны рэгіёнаў

На Лунінеччыне падвялі вынікі ХІІ раённага турніру юных гісторыкаў сярод пяцікласнікаў “Па старонках гісторыі Старажытнай Грэцыі”. У фінальным спаборніцтве сышліся 8 каманд.

Турнір, пабудаваны ў форме забаўляльна-пазнавальнай гульні, атрымаўся напружаным, але цікавым. Асаблівы настрой спаборніцтву надаў раўнд “Багі Алімпа”, падчас якога ўдзельнікам неабходна было пераканаўча і артыстычна паказаць грэчаскіх багоў.

Пераможцамі турніру сталі каманды сярэдняй школы № 2 Лунінца, Дварэцкага ясляў-сада — сярэдняй школы і Дзятлавіцкай сярэдняй школы. Каманда-пераможца з сярэдняй школы № 2 Лунінца атрымала пераходны кубак, які будзе ўпрыгожваць кабінет гісторыі ўстановы да наступнага турніру.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.