Міністэрства адукацыі ўнесла карэкціроўкі ў адпаведныя інструкцыі, якія тычацца стымулюючых і кампенсуючых выплат. Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі № 52 ад 20 сакавіка (уступіла ў сілу 1 мая 2025 года), змяненні ўнесены ў інструкцыю аб парадку ажыццяўлення і памерах стымулюючых і кампенсуючых выплат педагагічным работнікам і служачым, занятым у адукацыі, бюджэтных арганізацый, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
Новыя нормы закранаюць некалькі катэгорый работнікаў сферы адукацыі. Так, для спецыялістаў Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі прадугледжана надбаўка за спецыфіку працы ў памеры 5—20% ад акладу.
Таксама выплаты перагледжаны для настаўнікаў-дэфектолагаў. У гэтую катэгорыю ўваходзяць лагапеды, тыфлапедагогі, сурдапедагогі і алігафрэнапедагогі — іх надбаўка за работу ў галіне складзе 35% ад акладу.
Для выхавальнікаў устаноўлена надбаўка за прафесійную дзейнасць у памеры 35% ад акладу.
Удакладнены ўмовы атрымання надбаўкі за навукова-педагагічную дзейнасць. Цяпер выразна прапісана, хто мае права на гэтую выплату і як ацэньваецца ўклад супрацоўніка ў развіццё адукацыі.
Надбаўка за навукова-педагагічную дзейнасць устанаўліваецца наступным катэгорыям работнікаў:
- кіраўнікам і спецыялістам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, за выключэннем кіраўнікоў, указаных у трэцім і чацвёртым абзацах гэтай часткі, — кіраўнікамі бюджэтных арганізацый;
- кіраўніку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — Міністэрствам адукацыі;
- кіраўнікам іншых бюджэтных арганізацый — органам, упаўнаважаным заключаць з імі працоўныя дагаворы.
Акрамя таго, дакумент карэкціруе сістэму стымулюючых выплат для работнікаў падведамасных арганізацый Міністэрства адукацыі і мясцовых выканаўчых органаў.
Бібліятэчныя работнікі бюджэтных арганізацый, якія падпарадкаваны Міністэрству адукацыі або мясцовым выканкамам і адносяцца да сферы дзейнасці міністэрства, цяпер будуць атрымліваць дадаткова 20% ад акладу.
Надбаўка прадугледжана дырэктарам і загадчыкам бібліятэк, іх намеснікам, галоўным бібліёграфам, бібліятэкарам і загадчыкам аддзелаў.
Па матэрыялах сайта myfin.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ