З акумуляцыяй вопыту навучэнца

- 13:21Практыкум

Сёння, каб падрыхтавацца да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, настаўніку трэба ўлічваць шэраг асноўных фактараў. Па-першае, заданні павінны акумуляваць вопыт навучэнцаў — гэта значыць, іх погляд на свет, а не набор жыццёвых асацыяцый, уласцівых даросламу чалавеку, па-другое — кантэкст, пад якім звычайна разумеюць фізічную сітуацыю (час, месца, умовы правядзення конкурсу), комплексны характар заданняў, што прадугледжвае ад удзельнікаў алімпіяды дэманстрацыю і выяўленне эмоцый, напружванне памяці (у тым ліку і зрокавай), эмпатыю — клопат, спачуванне.

Задача прапанаванага матэрыялу — паўтарыць з вучнямі 8—11 класаў асобныя тэмы школьнай праграмы пры падрыхтоўцы да комплекснай работы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Заданні

Фанетыка і арфаграфія

№ 1. Якія літары павінны пісацца і якія гукі — вымаўляцца замест пропускаў у словах? Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Слова Прапушчаныя літары/гукі Слова Прапушчаныя літары/гукі
л…генда нарэ…це вярнуўся
…фрэйтар кал…ктыўны

розум

м…чэць м…тровы кій
канц…лярыя а…чайны лётчык
фу…бол р…сора

Варыянт 2.

Слова Прапушчаныя літары/гукі Слова Прапушчаныя літары/гукі
латы…кі стралок застане…ся

ў хаце

Уладзімір Іл…ч бя…шумна ісці
звыш…дэйная асоба адрэ…це хлеба
му…чынскі характар с…зонная ўборка
прые…джы чалавек чыгуначны перае…

Марфеміка і словаўтварэнне

№ 2. Ад назоўнікаў, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, утварыце назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Інтэрн ® …; кардыёлаг ® …; дальтонік ® …; калега ® …; навуковец ® …; палкоўнік ® …; плывец ® …; скакун ® …; шляхціц ® …; паломнік ® … .

Варыянт 2.

Выступовец ® …; барон ® …; араты ® …; дэльтапланерыст ® …; кум ® …; чараўнік ® …; акіянолаг ® …; мытнік ® …; клоўн ® …; вязень ® … .

Варыянт 3.

Красун ® …, філолаг ® …, гадаванец ® …, рэдактар ® …, выдавец ® …, маркіз ® …, сват ® …, дапрызыўнік ® …, жыхар ® …, мастак ® … .

№ 3. Запішыце словы (дзеясловы, прыслоўі, устойлівыя выразы), ад якіх утварыліся часціцы. Максімальны бал — 3.

Быццам, нібыта ® …;  хоць ® …; бач ® …; амаль ® …; маўляў ® …;  бадай ® … .

Лексікалогія і фразеалогія

№ 4. Праз сінонімы патлумачце, якое кантэкстуальнае значэнне, акрамя агульнага ‘знішчыць’, мае дзеяслоў спляжыць? Запішыце сінонімы ў форме інфінітыва. Максімальны бал — 5.

  1. Еўдакія тым часам паспела ўжо спляжыць усё сухое галлё з таполі, знасіць яго ў дрывотню (А. Кулакоўскі). 2. — Ка­жуць, абганяў, а потым затармазіў. От і занесла кузаў. Увесь бок “Масквічу” спляжыў (У. Карпаў). 3. — Машыны вунь клінок жыта спляжылі, — кіўнуў галавою Мікалай Міхайлавіч. — Дарога ёсць, а яны на поле лезуць (У. Мыслівец). 4. Грыцько ўзяў з кучы кукурузны пачатак і тыцнуў ім негру ў нос. Той вінавата зашкроб пад падбародкам і прыгнуўся, баючыся, відаць, што гаспадар, чаго добрага, можа спляжыць кукурузінай па галаве (У. Гніламёдаў). 5. Заекатаў сабака, і я паспяшыў у той бок: можа, і праўда пашанцуе спля­жыць шарака? (У. Даніленка). 6. Увосень спляжыла хвароба бабулю. Мабыць, з тыдзень старая не падымалася з ложка. 7. Мінск у руінах. Ушчэнт быў спляжаны кінатэатр «Беларусь». 8. Жыццё не адмаўляе, / А сцвярджае / Адмоўная часціца мовы— «не». / Не знішчым іх, / Не спляжым, / Не загубім— / Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў. / І родны край і мову не разлюбім — / У кожным сэрцы гэты дзеяслоў! (В. Гардзей). 9. Не крытыкі, а найперш чытачы спляжылі новы раман маладога аўтара. 10. Сенажаць, сенажаць. — Вось было б дзе корму! Калі спляжыць, прыбраць, — Знаў бы статак норму
    (Н. Гілевіч).

№ 5. Устанавіце суадносіны. Максімальны бал — 5.

1) А___Б___В___Г___Д___

А) алейня

 

Б) бляхарня

В) гарбарня

Г) стальмашня

 

Д) цагельня

1) кожевенный завод; мастерская по переработке кожи;

2) жестяная мастерская;

3) мастерская колёсника;

4) кирпичный завод;

5) предприятие по производству растительного масла, а также здание для такого производства

2) А___Б___В___Г___Д___

А) ДУКСА

Б) ДУНДА

В) ДЫЛДА

Г) ДЫНДА

Д) ДЫРБА

1) ‘той, хто вечна дзьмецца на каго-небудзь’;

2) ‘высокі нязграбны чалавек’ (ТСБМ);

3) ‘худы высокі чалавек’ (слонім.);

4) ‘хто любіць спаць, соня’ (гродз.);

5) ‘гультай’ (віл., паст., смарг.), ‘хлус’ (лід., паст.)

№ 6. Дапішыце ў рыфмаваных прыказках прапушчаныя словы. Максімальны бал — 5.

  1. Родная зямелька, як зморанаму … . 2. Мілы той куток, дзе вязалі … . 3. Дома і салома … . 4. Кожны кулік жыве, дзе … . 5. Дабра на Дану, ды лепей у … . 6. На чужой старане паклонішся й … . 7. Што сяльцо, то нараўцо, што хутарок, то … . 8. Не той сябра, хто мёдам мажа, а хто праўду … . 9. Начлег з сабой не носяць, а ў людзей … . 10. Добраму толькі кіў, а на лядашчага трэба … .

№ 7. Са слоў, змешчаных у дужках, выберыце і падкрэсліце патрэбнае. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

  1. Суровай і дзіўнай (акрасай, закрасай) здаваўся край Поўначы нам. 2. Перасохлым языком я аблізаў (асмужаныя, асмуглыя, засмяглыя) патрэсканыя губы. 3. На рацэ рыбацкія лодачкі, буксіры цягнуць або папіхаюць павольныя ад (абачлівага, бачнага) і (неабачлівага, нябачнага) цяжару баркі. 4. На паўнеба ясная (бліскавіца, бліскаўка, блясна) бліскала. 5. (Бульбянішча, бульбоўнік) вяне ў полі — спёка. 6. Абапал канавы (буянілі, буялі) зараслі маліны, ажынніку. 7. Дзед служыў у гаспадарцы (вартавым, вартаўніком). 8. Як Дыяген, упоўдзень з ліхтаром я ішоў, ад сонца жмурачы (павекі, вейкі, векі). 9. Шумяць, шумяць, як (ветразь, вятрак, вятрышча) неспакойны, на лермантаўскай сцежцы вішнякі. 10. Я бянтэжыўся: падалі то (вілы, відэлец, вілкі), то хлеб, як у малога дзіцяці.

Варыянт 2.

  1. Цесляры нібы знарок у першую чаргу падагналі падаконнікі, (вушанкі, вушакі, завушніцы) уставілі новенькія рамы, навесілі дзверы. 2. (Гарлач, гарляк) бярозавіка ў жніўным полі— уцеха жней у звонкую сухмень. 3. Крыху спагадзя (грузныя, грузкія) крокі сцішыліся пад маім акном. 4. Тэкля любіла ха­дзіць па суседзях — вельмі (гутарковая, гутарлівая, гуртоўная) кабета была яна. 5. Лес нам (дорыць, даруе) найлепшыя лекі. 6. У хаце, густа запацеўшы, плакалі вокны — яны былі без (дубальтоўкі, дубэльтаў, дублікатаў). 7. Пахлі (жураўліным, журавінавым, жаўруковым) сокам ахаладаўшыя ліпы і дубы. 8. Праз паэзію У. Караткевіча беларуская мова асвоіла значны пласт (запазычанняў, запазычанасцяў). 9. Вяселле згулялі больш сціплае, чым наваселле і (зарукі, парукі, заручыны). 10. Таполя— вельмі (карыслівае, карыснае) дрэва.

№ 8. Запішыце адпаведныя прыметнікі (дзеепрыметнікі), каб атрымаліся фразеалагізмы з указаным значэннем. Максімальны бал — 4.

Варыянт 1.

1. … птушка Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек
2. … птушка Сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-н. найвышэйшае шчасце
3. … птушка Дбайны, руплівы чалавек, які рана ўстае ці раней за іншых прыходзіць куды-н.
4. … птушка Чужы, нетутэйшы чалавек
5. … птушка Свабодны, ні ад каго незалежны чалавек
6. … птушка Чалавек з высокім становішчам, званнем, пасадай
7. … птушка Той, хто часта мяняе работу, месца прыстанку
8. … птушаня Вельмі малады, нявопытны, наіўны чалавек

Варыянт 2. Максімальны бал — 5.

1. … як Марка да кавы Вельмі, празмерна
2. … слёзы Крывадушнае спачуванне, прытворнае шкадаванне
3. … слёзы Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства злакавых з некалькімі сцяблінамі і суквеццем мяцёлкай
4. … слова Апошняе, лепшае дасягненне (навуковае, тэхнічнае)
5. Па … слядах Адразу ж, непасрэдна пасля якой-н. падзеі

Марфалогія і правапіс

№ 9. Устаўце прапушчаныя займеннікі ў прыказках і ўкажыце іх разрады. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

  1. Ад паклону галава не балела … (разрад: … ). 2. Які Сава, … і слава (разрад: … ). 3. Пусці нахабу пагрэцца, то й … няма дзе дзецца (разрад: … ). 4. 3 … павядзешся, ад таго і набярэшся (разрад: … ). 5. Усё тут наша, толькі мы … не сваё.

Варыянт 2.

  1. Той харош, … для справы гож (разрад: … ). 2. Каторы конь цягне, … і паганяюць (разрад: … ). 3. Добра … умець, але не … рабіць (разрад: … ). 4. Хто забыў сваіх продкаў — … губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў (разрад: … ). 5. На чужой старонцы рад … варонцы (разрад: … ).

№ 10. Запішыце ў табліцу назвы 10 часцін мовы, у тым ліку і формы дзеяслова, якія заканчваюцца на «я», а таксама па адным слове-прыкладзе. Дапускаюцца любыя формы слоў. Максімальны бал — 5.

Часціна мовы (0.25 бала) Прыклад (0.25 бала)
1.

№ 11. Дапоўніце складаназлучаныя сказы адпаведнымі злучнікамі.

Максімальны бал — 5.

  1. Цяклі дзянькі, … йшлі нядзелі, … час тут вольны хлопцы мелі. 2. Гара тут крута абрывалася, … абрыў пераходзіў у пакаты спуск. 3. Мы праехалі ці мала станцый, … адну мы прыстань праплылі?! 4. На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам, … у хаце пахне грэчкай чысты мёд. 5. Навокал было цёмна, … паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. 6. У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, … ізноў наладзілася надвор’е. 7. То мароз марозіць, … золіць слата. 8. Кавадла звінела, … молат звінеў. 9. Заводаў зменшыцца — … пачнецца болей беспрацоўе. 10. Або свет пачуе, … душа трэсне.

№ 12. Перакладзіце на беларускую мову так, каб пры перакладзе выкарыстоўваліся розныя прыметнікі.

Максімальны бал — 2,5.

Плотный дым — …; плотная бумага — …; плотное сукно — …; плотный мужчина — …; плотный обед — … .

Сінтаксіс

№ 13. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Сделать одолжение — …; кстати говоря — …; по крайней мере — …; в прошлом году — …; в этом году — …; в первых числах месяца — …; нарываться на неприятности — …; дать в долг — …; одолеть работу — …; витать в облаках — … .

Варыянт 2.

Снять кору с дерева — …; заботиться о детях — …; привыкнуть к условиям — …; ухаживать за садом — …; удивляться успеху — …; подшучивать над другом — …; пристраститься к кофе — …; смеяться над подругой — …; радоваться успехам дочери — …; предать учителя — … .

№ 14. Прааналізуйце табліцу і ўстаўце прапушчаныя словы. Максімальны бал — 8.

Руская мова Беларуская мова
Подтрунивать … парнем … … хлапца
прощать … … суседу
ехать на автобусе ехаць …
пощадить преступника … над …
привыкнуць к условиям звыкнуцца … …
… имущества страціць …
… дочь прабачыць …
обратиться … людям … да …

№ 15. Устанавіце суаднесенасць паміж сказамі і іх тыпамі. Максімальны бал — 2,5.

А___Б___В___Г___Д___

А) На радзіме і паміраць лягчэй 1) аднасастаўны абагульнена-асабовы
Б) Добра вучыць паслухмянага 2) аднасастаўны безасабовы
В) Сілаю не будзеш мілаю 3) двухсастаўны
Г) Клюй, курка, крупкі! 4) аднасастаўны пэўна-асабовы
Д) У пана жыць пагана 5) аднасастаўны няпэўна-асабовы

№ 16. Аднавіце беларускамоўны фрагмент з твора У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, запісаны па-руску. Максімальны бал — 5.

Но еще и теперь я иногда вижу во сне седые вересковые пустоши, чахлую траву над прорвами и дикую охоту короля Стаха, скачущую по трясине. Не звякают удила, прямо сидят в седлах немые всадники. Ветер развевает их волосы, плащи, гривы коней, и одинокая звезда горит над их головами.

В жутком молчании бешено скачет над землей дикая охота короля Стаха. Я просыпаюсь и думаю, что не прошло ее время, пока существуют мрак, голод, неравноправие и темный ужас на земле. Она — символ всего этого.

№ 17. Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі. Максімальны бал — 7.

Сказ Тып даданай часткі Сродак сувязі
1. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
2. Якая справа, такая і слава
3. Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы
4. Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям
5. Дакладчыкі расказвалі аб сваіх справах, гаварылі, як будуць працаваць далей
6. Няма для мяне нічога лепшага на свеце, як хадзіць па грыбных мясцінах і збіраць баравікі
7. Ужо надвечар таго дня, калі дзед Талаш спаткаўся з Мартынам Рылем каля тоўстага дуба, людзі з вёскі Вепры заўважылі адзнакі нейкай нядобрай праявы

Літаратура

№ 18. Адна са стылістычных фігур беларускай мовы называецца хіязмам. Гэтая стылістычная фігура стала адным са сродкаў выразнасці паэтычнага сінтаксісу ў прапанаваных фрагментах. Дайце азначэнне тэрміну хіязм.

Максімальны бал — 5.

Мы пакутуем не столькі ад сардэчнай недастатковасці, колькі ад недастатковай сардэчнасці (Ю.Шанін).

Адзінай мэты не зракуся.

І сэрца мне не задрыжыць:

як жыць — дык жыць для Беларусі,

А без яе — зусім не жыць. (Л. Геніюш)

№ 19. Прыгадайце творы і аўтараў, якія вывучаліся ў 8 класе. Запоўніце пустыя клеткі табліцы. Максімальны бал — 6.

Від лірыкі Твор Аўтар
“Шчасце”
“Цёплы вечар, ціхі вецер…”
Інтымная Аркадзь Куляшоў
Грамадзянская Уладзімір Караткевіч
“Слуцкія ткачыхі”
“Чалавеку патрэбна не слава…”
“Ты мне вясною прыснілася”

№ 20. Якім пісьменнікам-юбілярам 2017 г. належаць радкі? Запішыце. Максімальны бал — 5.

Радкі з твораў Аўтар
1. Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара

(100 гадоў)
2. Ён нapaдзiўcя ў лece, y двapы тaгo дзядзькi, штo пiльнye лec. Спaчaткy нiчoгa нe бaчыў i нiяк нe нaзывaўcя, — жыў caбe вoбмaцкaм, ды ўcё. Былo нeштa вялiкae, кaлмaтae, цёплae, y чым ён xaвaўcя paзaм ca cвaiм чopным кaзытлiвым чмыciкaм; тaм жa былa нeйкaя cocкa з кpынiчкaй цёплeнькaгa мaлaкa; a нeштa вялiкae, дoбpae гpэлa цюцiкa, aбнюxвaлa i лiзaлa, пяшчoтнa i мнoгa. Былo яшчэ нeштa дpyгoe — мaлeнькae, цёплeнькae; янo тoўxaлacя з iм paзaм y пyшыcтaй aўчынe i, зaблyдзiўшыcя, дapмa нaмaгaлacя aдaбpaць y ягo cocкy з мaлaкoм i ўcё мapмытaлa, ycё пaxныквaлa… (100 гадоў)
3. У вёсцы той, дзе жыў ён змалку,

Дзе пасвіў, дзе араў, касіў,

На воку дзеўку меў, Натальку,

Аб ёй адной ён толькі сніў

(135 гадоў)
4. Не бядуй, што сонца нізка,

Што прыходзіць нудны дзень,

Не бядуй, што восень блізка

I на дол кладзецца цень

(135 гадоў)
5. Зайграй, зайграй, хлопча малы,

І ў скрыпачку, і ў цымбалы,

А я зайграю ў дуду,

Бо ў Крошыне жыць не буду

(205 гадоў)

№ 21. Адна з сінтаксічных фігур беларускай мовы называецца паліптот. Гэтая стылістычная фігура стала адным са сродкаў выразнасці паэтычнага сінтаксісу ў фрагменце з твора Р. Барадуліна. Дайце азначэнне тэрміну паліптот. Максімальны бал — 5.

— Нябось, бяроза,

Нябось, белая,

Я к табе вясной буду,

З табой шумець буду,

Цябе зеляніць буду.

№ 22. Запоўніце табліцу.

Максімальны бал — 5.

Аўтар кнігі Назва кнігі-юбіляра 2017 г. Колькі год кнізе
Я. Колас 105 гадоў
Я. Купала 95 гадоў
“Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” / “Міколка-паравоз” 80 гадоў
“Абеліск” / “Сотнікаў” 45 гадоў
“Жоўтая акацыя” 50 гадоў

Даведкі

№ 1. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Слова Прапушчаныя літары/гукі Слова Прапушчаныя літары/гукі
л…генда е [э] нарэ…це вярнуўся ш [с’]
…фрэйтар я [йа] кал…ктыўны розум е [э]
м…чэць я [а] м…тровы кій е [э]
канц…лярыя ы [ы] а…чайны лётчык д [ч]
фу…бол т [д] р…сора ы [ы]

Варыянт 2.

Слова Прапушчаныя літары/гукі Слова Прапушчаныя літары/гукі
латы…кі стралок шс [с] застане…ся ў хаце ш [с’]
Уладзімір Іл…ч ьі [йі] бя…шумна ісці с [ш]
звыш…дэйная асоба і [ы] адрэ…це хлеба ж [с’]
му…чынскі характар

 

ж [ш] с…зонная ўборка е [э]
прые…джы чалавек з [ж] чыгуначны перае… зд [ст]

№ 2. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Інтэрн ® інтэрнаўка, кардыёлаг ® кардыялагіня, дальтонік ® як сцвярджае медыцына, жанчын-дальтонікаў не бывае; калега ® каляжанка, навуковец ® навукоўка, палкоўнік ® палкоўніца, плывец ® плыўчыха, скакун ® скакуха, шляхціц ® шляхцянка, паломнік ® паломніца.

Варыянт 2.

Выступовец ® выступоўка, барон ® баранеса (баранэса), араты ® аратая, дэльтапланерыст ® дэльтапланерыстка, кум ® кума, чараўнік ® чараўніца, акіянолаг ® акіяналагіня, мытнік ® мытніца, клоўн ® клаўнеса (клаўнэса), вязень  ® вязнічка, вязнеўка.

Варыянт 3.

Красун ® красуня, філолаг ® філалагіня, гадаванец ® гадаванка, рэдактар ® рэдактарка, выдавец ® выдаўнíца, маркіз ® маркіза (маркізка), сват ® свацця, дапрызыўнік ® дапрызыўніца, жыхар ® жыхарка, мастак ® мастачка.

№ 3. Максімальны бал — 3.

Быццам, нібыта — ад быць; хоць — ад хацець; бач — ад бачыць; амаль — ад мала; маўляў — ад старой формы дзеяслова маўляць; бадай — паводле адной з версій, ад “бог дай” у выніку сцяжэння слоў.

№ 4. Максімальны бал — 5.

1) секчы; 2) сапсаваць, пабіць; 3) стаптаць, вытаптаць, вынішчыць; 4) ударыць, стукнуць; 5) забіць; 6) апанаваць, зваліць; 7) разбурыць, зруйнаваць; 8) забыцца, загубіць, адрачыся;
9) раскрытыкаваць; 10) скасіць, выкасіць.

№ 5. Максімальны бал — 5. — 1) А5Б2В1Г3Д4;
2) А1Б4В2Г5Д3.

№ 6. Максімальны бал — 5.

  1. пасцелька. 2. пупок. 3. ядома. 4. прывык. 5. даму. 6. баране. 7. гаварок. 8. кажа. 9. просяць. 10. кій.

№ 7. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

  1. (акрасай, закрасай). 2. (асмужаныя, асмуглыя, засмяглыя). 3. (абачлівага, бачнага) і (неабачлівага, нябачнага). 4. (бліскавіца, бліскаўка). 5. (бульбянішча, бульбоўнік). 6. (буянілі, буялі). 7. (вартавым, вартаўніком). 8. (павекі, вейкі, векі). 9. (ветразь, вятрак, вятрышча). 10. (вілы, відэлец, вілкі).

Варыянт 2.

  1. (вушанкі, вушакі, завушніцы). 2. (гарлач, гарляк). 3. (грузныя, грузкія). 4. (гутарковая, гутарлівая, гуртоўная). 5. (дорыць, даруе). 6. (дубальтоўкі, дубэльтаў). 7. (жураўліным, журавінавым). 8. (запазычанняў, запазычанасцяў). 9. (зарукі, заручыны). 10. (карыслівае, карыснае).

№ 8. Максімальны бал — 4.

Варыянт 1.

1. Стрэляная птушка Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек
2. Сіняя птушка Сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-н. найвышэйшае шчасце
3. Ранняя птушка Дбайны, руплівы чалавек, які рана ўстае ці раней за іншых прыходзіць куды-н.
4. Залётная птушка Чужы, нетутэйшы чалавек
5. Вольная птушка Свабодны, ні ад каго незалежны чалавек
6. Важная птушка Чалавек з высокім становішчам, званнем, пасадай
7. Пералётная птушка Той, хто часта мяняе работу, месца прыстанку
8. Жаўтаротае птушаня Вельмі малады, нявопытны, наіўны чалавек

Варыянт 2. Максімальны бал — 5.

1. Цікавы як Марка да кавы Вельмі, празмерна
2. Кракадзілавы слёзы Крывадушнае спачуванне, прытворнае шкадаванне
3. Зязюльчыны (зязюлькіны) слёзы Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства злакавых з некалькімі сцяблінамі і суквеццем мяцёлкай
4. Новае слова Апошняе, лепшае дасягненне (навуковае, тэхнічнае)
5. Па гарачых (свежых) слядах Адразу ж, непасрэдна пасля якой-н. падзеі

№ 9. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

  1. Ад паклону галава не балела нікому (адмоўны). 2. Які Сава, такая (указальны) і слава. 3. Пусці нахабу пагрэцца, то й самому (азначальны) няма дзе дзецца (азначальны). 4. З кім (адносны) павядзешся, ад таго і набярэшся. 5. Усё тут наша, толькі мы яму (асабовы) не сваё.

Варыянт 2.

  1. Той харош, хто (адносны) для справы гож. 2. Каторы конь цягне, таго (указальны) і паганяюць. 3. Добра ўсё ўмець, але не ўсе рабіць (азначальныя). 4. Хто забыў сваіх продкаў — сябе (зваротны) губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. 5. На чужой старонцы рад сваёй (прыналежны) варонцы.

№ 10. Максімальны бал — 5.

Часціна мовы Прыклад
1. Назоўнік зямля
2. Прыметнік сіняя
3. Займеннік мая
4. Лічэбнік першая
5. Дзеяслоў памыйся
6. Дзеепрыметнік прачытаная (кніга)
7. Дзеепрыслоўе стукаючыся
8. Прыслоўе спакваля, утрая, нехаця
9. Часціца гэтая (кніга), хаця
10. Прыназоўнік каля (дуба)
11. Злучнік хаця

№ 11. Максімальны бал — 5.

1) ды, і; 2) затым; 3) ці; 4) а; 5) толькі; 6) пасля; 7) то; 8) і;
9) затое (зато); 10) або.

№ 12. Максімальны бал — 2,5.

Плотный дым — густы дым; плотная бумага — тоўстая папера; плотное сукно — грубае сукно; плотный мужчина — мажны мужчына; плотный обед — сытны абед.

№ 13. Максімальны бал — 5.

Варыянт 1.

Рускамоўныя канструкцыі Беларускамоўныя адпаведнікі
Сделать одолжение —

Кстати говоря —

По крайней мере —

В прошлом году —

В этом году —

В первых числах месяца —

Нарываться на неприятности —

Дать в долг —

Одолеть работу —

Витать в облаках —

зрабiць ласку
да слова кажучы (дарэчы)
прынамсi
летась
сёлета
першымi днямi месяца
гуза шукаць
пазычыць
адужаць (здужаць) працу (рабоцiнку)
пра нябесныя ясноты марыць

Варыянт 2.

Снять кору с дерева — акарыць дрэва; заботиться о детях — клапаціцца пра дзяцей; привыкнуть к условиям — звыкнуцца з умовамі; ухаживать за садом — даглядаць сад; удивляться успеху — дзівіцца з поспеху; подшучивать над другом — жартаваць з сябра; пристраститься к кофе — прыахвоціцца да кавы; смеяться над подругой — смяяцца з сяброўкі; радоваться успе­хам дочери — цешыцца з поспехаў дачкі; предать учителя — здрадзіць настаўніку.

№ 14. Максімальны бал — 8.

Подтрунивать над парнем — кпіць з хлапца; прощать соседа — выбачаць суседу; ехать на автобусе — ехаць аўтобусам; пощадить преступника — злітавацца над злачынцам; привыкнуць к условиям — звыкнуцца з умовамі; лишиться имущества — страціць маёмасць; извинить дочь — прабачыць дачцэ; обратиться к людям — звярнуцца да людзей.

№ 15. Максімальны бал — 2,5. А3Б2В1Г4Д3

Каментар.

Парадак слоў у сказе ўплывае на тып сінтаксічнай канструкцыі. У сказах з інфінітывам і безаасабова-прэдыкатыўным словам інфінітыў з’яўляецца дзейнікам, а безасабова-прэдыкатыўнае слова — выказнікам. Сказ — двухсастаўны: У пана жыць пагана. На радзіме і паміраць лягчэй.

Калі безасабова-прэдыкатыўнае слова стаіць перад інфінітывам, то сказ — аднасастаўны безасабовы, а інфінітыў з безасабова-прэдыкатыўным словам з’яўляюцца адным галоўным членам сказа (выказнікам): Пры гатовай калодзе лягчэй агонь раскладаць. Добра вучыць паслухмянага.

№ 16. Максімальны бал — 5. (За любую памылку здымаецца 0,5 бала.)

Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў. Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная зорка гарыць над іхнімі галовамі.

У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха. Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно — сімвал усяго гэтага.

№ 17. Максімальны бал — 7.

Сказ Тып даданай часткі Сродак сувязі
1. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! даданая мэты злучнік каб
2. Якая справа, такая і слава даданая выказнікавая злучальнае слова займеннік якая
3. Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы даданая ўмовы злучнік калі
4. Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям даданая азначальная злучальнае слова які
5. Дакладчыкі расказвалі аб сваіх справах, гаварылі, як будуць працаваць далей даданая дапаўняльная злучальнае слова прыслоўе як (падае лагічны націск)
6. Няма для мяне нічога лепшага на свеце, як хадзіць па грыбных мясцінах і збіраць баравікі даданая азначальная злучнік як — можна замяніць (чым хадзіць

па мясцінах)

7. Ужо надвечар таго дня, калі дзед Талаш спаткаўся з Мартынам Рылем каля тоўстага дуба, людзі з вёскі Вепры заўважылі адзнакі нейкай нядобрай праявы даданая азначальная прыслоўе калі

№ 18. Максімальны бал — 5.

Хіязм — гэта від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку. Іншымі словамі — гэта супрацьпастаўленне асноўных элементаў двух аднародных словазлучэнняў. У матэматычным выразе можна ўявіць як формулу А:В=В:А. Прыѐм хіязмаў вельмі падобны да прыѐму парадаксальнасці: Жыццѐмацней за смерць, а каханне — мацней, чым жыццѐ і смерць.

№ 19. Прыгадайце творы і аўтараў, якія вывучаліся ў 8 класе. Запоўніце пустыя клеткі табліцы.

Максімальны бал — 6.

Від лірыкі Твор Аўтар
Філасофская “Шчасце” Максім Танк
Пейзажная “Цёплы вечар, ціхі вецер…” Максім Багдановіч
Інтымная “Бывай” Аркадзь Куляшоў
Грамадзянская “Беларуская Песня” Уладзімір Караткевіч
Грамадзянская “Слуцкія ткачыхі” Максім Багдановіч
Філасофская “Чалавеку патрэбна не слава…” Сяргей Грахоўскі
Інтымная “Ты мне вясною прыснілася” Міхась Шушкевіч

№ 20. Максімальны бал — 5.

  1. Пімен Панчанка (100 гадоў). 2. Янка Брыль (100 гадоў). 3. Янка Купала (135 гадоў). 4. Якуб Колас (135 гадоў). 5. Паўлюк Багрым (205 гадоў).

№ 21. Максімальны бал — 5.

Паліптот — сінтаксічная фігура, у адпаведнасці з якой слова ўжываецца ў мікракантэксце ў розных граматычных формах: Для дзіцяці першая кніжка павінна быць загадка, поўная таямніц, якая раскрываецца не адразу, а паступова, дзень за днём — штораз цікавей і цікавей (В.Вітка).

№ 22. Максімальны бал — 5.

Аўтар кнігі Назва кнігі Колькі год кнізе
Я. Колас “Песні Жальбы” 105 гадоў
Я. Купала “Спадчына” 95 гадоў
М. Лынькоў “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” / “Міколка-паравоз” 80 гадоў
В. Быкаў “Абеліск” / “Сотнікаў” 45 гадоў
У. Дубоўка “Жоўтая акацыя” 50 гадоў

Уладзімір КУЛАКОВІЧ,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры
рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.