З дабрынёй і любоўю

- 10:27Нам пішуць

5 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень валанцёраў. У гэты час неабходна дзякаваць тым, хто самааддана, з дабрынёю і любоўю дапамагае іншым.

Навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка на чале з актывістамі валанцёрскага атрада “Ад сэрца да сэрца” ўзялі ўдзел у пераднавагодніх святах. Васьмікласнікі вырашылі вырабіць навагоднія паштоўкі, невялічкія сувеніры, каб павіншаваць ветэранаў працы, людзей пажылога ўзросту.

Вучні нашай школы спадзяюцца, што навагоднія падарункі, якія зроблены сваімі рукамі, прыдуцца даспадобы. Сапраўдную радасць ад свята чалавек адчувае толькі тады, калі яно напоўнена сардэчнай цеплынёй.

Аляксандра БУЖЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 Навагрудка.