З клопатам пра дзяцей

- 15:57Нам пішуць

Напярэдадні новага навучальнага года ў рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” работнікі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Віктаравічам Роікам і намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Андрэевічам Карповічам падчас велаэкскурсіі наведалі Паляцкішскую сярэднюю школу.

Дырэктару Валянціне Іванаўне Кіроль госці ўручылі падарунак для школы — спартыўны інвентар, набыты за асабістыя сродкі. Дырэктар правяла аглядную экскурсію па школе, паведаміла пра дзейнасць установы адукацыі і яе дасягненнямі, расказала аб арганізацыі адукацыйнага працэсу. Госці наведалі вучэбныя кабінеты, музейны пакой, спартыўную залу, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы. Дзецям з мнагадзетнай сям’і работнікаў КСУП эксперыментальная база “Пагародна” Юрыя Іосіфавіча і Ганны Чаславаўны Дзюк госці ўручылі падарунак –пісьмовыя і канцылярскія прылады.

У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” ў жніўні адміністрацыя і прафсаюзны камітэт КСУП эксперыментальная база “Пагародна” аказалі аднаразовую матэрыяльную дапамогу 9 сем’ям, якія выхоўваюць 19 дзяцей школьнага ўзросту, на суму 437 рублёў. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы атрымалі малазабяспечаныя, няпоўныя сем’і, а таксама сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У адпаведнасці з умовамі калектыўнага дагавора матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі бацькі, якія працуюць у Паляцкішскай сярэдняй школе, у Воранаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, Воранаўскім філіяле аблспажыўсаюза. Матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей, якія наведваюць Паляцкішскую сярэднюю школу, аказана на суму 566 рублёў 12 сем’ям, у якіх выхоўваецца 24 школьнікі.

Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог Паляцкішскай сярэдняй школыВоранаўскага раёна.