З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы

Педагогі нашай установы адукацыі далучаюць дзяцей да нацыянальнай культуры і гістарычных вытокаў, знаёмяць з беларускімі традыцыямі. З гэтай мэтай ладзяць розныя мерапрыемствы, у тым ліку ў рамках Года малой радзімы. Адно з іх — беларускамоўны тэматычны тыдзень “Мая малая радзіма”.

Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы.Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці С.М.Ляшкевіч арганізавала для педагогаў кансультацыі “Вучымся размаўляць правільна”, “Азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай” і “Арганізацыя работы з сем’ямі па далучэнні дашкольнікаў да беларускай мовы і беларускай культуры”, семінар-практыкум па азнаямленні з беларускай мовай праз мастацкую літаратуру і фальклор, конкурс “Бібліятэка — тэрыторыя вольнага часу” і выстаўку матэрыялаў з вопыту работы “Каб гучала родная мова”.

Асаблівую цікавасць выклікалі майстар-класы Н.І.Чэчка па арганізацыі знаёмства дашкольнікаў з малой радзімай і В.А.Мышапуд па выкарыстанні ТРВЗ. Акрамя таго, выхавальнікі правялі адкрытыя прагляды заняткаў “Люблю мой край, старонку гэту” (Л.В.Ляшко), “Свет, у якім я жыву” (Л.У.Сень) і “Бабіны госці” (І.У.Козел). Музычны кіраўнік Л.М.Слабко зладзіла фальклорнае свята “На вясёлы кірмаш запрашаем усіх вас”, а кіраўнік фізічнага выхавання М.А.Багатка — эстафету “Беларускія народныя гульні”.

Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы.У рамках тэматычнага тыдня адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання “Школа маладога педагога” на тэму “Гульня — асноўны від дзейнасці дашкольнікаў па далучэнні іх да беларускай мовы”. Напрацоўкі ў гэтым напрамку прэзентавалі кіраўнік аб’яднання С.Ф.Нагар і С.М.Ляшкевіч. Цікавай атрымалася практычная частка пасяджэння — прагляд і аналіз відэа сюжэтна-ролевай гульні “Бібліятэка” ў старшай групе на беларускай мове пад кіраўніцтвам К.Ю.Гапончык. Маладыя педагогі азнаёміліся з класіфікацыяй беларускіх народных гульняў на канкрэтных прыкладах.

Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы.Для дзяцей былі арганізаваны экскурсія ў дзіцячую бібліятэку, выстаўка “Беларуская хатка”, тэатральныя пастаноўкі беларускіх казак “Разумны заяц” і “Муха-пяюха”, чытанне твораў мастацкай літаратуры і фальклору, дыдактычная гульня “З якой казкі герой?”, прагляд фотаздымкаў “Сучасныя Манькавічы”, завучванне вершаў беларускіх паэтаў, заняткі па развіцці беларускамоўнага маўлення “Наш госць — Вясёлкін”, фізкультурныя заняткі “Вясёлыя гульні беларускіх дзяцей”, інсцэніроўка беларускіх забаўлянак, вершаў і казак, вечар загадак, літаратурная віктарына “Беларускія пісьменнікі — дзецям” інш. Больш за ўсё дзецям спадабаўся конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту”, які правяла Н.М.Бруцкая.

Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы. Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы.Мамы і таты адказвалі на пытанні анкеты, якая выяўляла іх стаўленне да беларускай мовы, знаёміліся з інфармацыйным лістком “Мастацкія творы і фальклор для чытання дзецям”, удзельнічалі ў выстаўках сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Беларуская восень” і “Восень у Манькавічах”, кансультацыі “Беларуская народная казка як сродак узбагачэння слоўніка дзяцей”, круглым стале “Вучымся размаўляць па-беларуску”, прэзентацыях часопіса “Вясёлка” і беларускай дзіцячай літаратуры.

Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы. Фота да матэрыялу: З любоўю да малой радзімы, з павагай да роднай мовы.Вельмі важна, каб беларуская мова гучала не толькі на тэматычных тыднях, а штодзень. Шчаслівыя і захопленыя вочы хлопчыкаў і дзяўчынак — лепшая ўзнагарода для педагогаў і бацькоў.

Святлана ЛЯШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна.