З марай пра рэкорды

Усіх, хто выбірае актыўны стыль жыцця, штогод запрашае да ўдзелу Рэспубліканская спартакіяда навучэнцаў па тэхнічных відах спорту “ТэхнаСпорт”. Старт ХVII спартакіядзе дадзены ў Салігорску.

З красавіка да ліпеня ў краіне пройдуць спаборніцтвы па картынгу, суднамадэльным спорце, авія- і ракетамадэлізме, па радыёкіруемых аўтамадэлях, матацыклетным спорце. У спартакіядзе возьме ўдзел больш за 500 юных спартсменаў, якія паказалі лепшыя вынікі на адборачных этапах, — прадстаўнікі ўсіх абласцей і сталіцы Беларусі, а таксама Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

А пачалося ўсё ў Салігорску на спаборніцтвах па трасавым мадэлізме. На чэмпіянат у горад шахцёраў прыехалі каманды Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці і Мінска. У склад кожнай каманды ўваходзілі 6 спартсменаў. Месца было выбрана невыпадкова — у Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна ёсць траса высокага ўзроўню. Дарэчы, яе стварылі сваімі рукамі салігорскія аматары трасавага мадэлізму і іх кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Скалабан.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 44, 18 красавіка.

Дар’я РЭВА.
Фота прадастаўлена Цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна.