З пачуццём салідарнасці і падтрымкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня накіраваў пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Дарагі сябар, трывожныя весткі аб распаўсю­джванні ў Кітаі каранавіруса нікога не пакінулі абыякавым у Беларусі. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем’ям памерлых, жадаю найхутчэйшай папраўкі ўсім, хто захварэў. Мы захапляемся мужнасцю кітайскага народа і высокай эфектыўнасцю дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з гэтым новым, не вядомым раней небяспечным захворваннем”, — гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з пачуццём салідарнасці і сяброўскай падтрымкі беларускі бок прыняў рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны і такімі запатрабаванымі сёння медыкаментамі. “Няхай гэтая дапамога, якая ідзе ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў, дасць магчымасць дружалюбнаму кітайскаму народу справіцца з выпрабаваннямі, што выпалі на яго долю. Мы гатовы і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцей. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!” — падкрэсліў беларускі лідар.