З павагай да абаронцаў Айчыны

У рамках праекта шостага дня “Я — актыўны грамадзянін” настаўнікі пачатковых класаў нашай школы А.В.Бондзіч і Л.В.Фёдарава падрыхтавалі для вучняў 3—4 класаў святочную праграму “Нашы таты — лепшыя на свеце!”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны.

На мерапрыемства, якое ладзілася з мэтай выхавання патрыятызму і павагі да загінулых і сённяшніх воінаў-абаронцаў Радзімы, завітала шмат гасцей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі дарылі татам і дзядулям не толькі кранальныя словы і шчырыя віншаванні, але і творчыя нумары. Таты актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: танцавалі, гулялі, спаборнічалі, паказвалі інтэлектуальныя здольнасці і кемлівасць.

Свята прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

Лізавета ФЁДАРАВА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 15 Баранавіч.