З робатам на ты

- 11:42Адукацыйная прастора, Інфармацыйныя тэхналогіі

Дзякуючы інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці, Воранаўская сярэдняя школа ўпэўнена развівае інфармацыйныя тэхналогіі, далучыўшы да гэтага працэсу і малодшых вучняў, і старшакласнікаў.

На працягу шасці гадоў, пачынаючы з 2013 года, ва ўстанове адукацыі рэалізоўваліся эксперыментальны, а затым інавацыйны праект “Укараненне мадэлі навучання з выкарыстаннем індывідуальных электронных прылад ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. У апошнія гады педагогі і навучэнцы захапіліся інавацыйнымі праектамі “Укараненне мадэлі арганізацыі пазаўрочнай праектнай дзейнасці вучняў на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем асяроддзя праграмавання Sсratch” і “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі ва ўстанове адукацыі”.

У рамках супрацоўніцтва з БДУІР у мінулым годзе пачалі рэалізацыю эксперыментальнага праекта, дзякуючы якому навучэнцы 10—11 класаў атрымаюць рабочую прафесію “Наладчык праграмнага і апаратнага забеспячэння”. Яшчэ адзін інавацыйны праект — “Укараненне мадэлі бяспечных паводзін у сетцы інтэрнэт суб’ектаў адукацыйнага працэсу”. Ён прадугледжвае навучанне школьнікаў, а таксама іх бацькоў, настаўнікаў бяспечным паводзінам у інтэрнэце. У яго рэалізацыі задзейнічаны 22 педагогі, ахоп вучняў — з 3 па 11 клас.

— Усе гэтыя праекты накіраваны на інфарматызацыю школы, дазваляюць нам фарміраваць яе імідж, а дзецям даюць магчымасць падрыхтавацца да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, — адзначыў дырэктар Воранаўскай сярэдняй школы Валерый Мечыслававіч Валынец. — Многія выпускнікі выбіраюць спецыяльнасці, звязаныя з праграмаваннем, матэматыкай, у мінулым годзе з 52 выпускнікоў на такія спецыяльнасці паступілі 17 чалавек. Запатрабаваныя і педагагічныя спецыяльнасці, з 14 выпускнікоў педагагічнага класа 9 чалавек вырашылі ­стаць настаўнікамі. Ёсць у нас і агракласы, якія арыентуюць маладых людзей на работу ў сельскай гаспадарцы. Добрыя веды ­дазваляюць паступаць ва УВА эканамічнага профілю, звязаныя з сілавымі структурамі. Поспехі нашых школьнікаў сталі магчымыя дзякуючы цудоўным педагогам.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 10 студзеня 2023 года.