З якімі праблемамі сутыкаюцца маладыя спецыялісты, калі прыходзяць на першае рабочае месца, і як ім дапамагчы

Маладыя педагогі на сваім першым рабочым месцы праходзяць адаптацыю не лягчэй, чым школьнікі ў новым калектыве. З чым гэта звязана і як дапамагчы настаўнікам стаць сваімі там, дзе ўсё здаецца чужым, растлумачыў педагог-псіхолаг Філіп Малішэўскі.