З–за засухі каля 10 тысяч фермерскіх гаспадарак знаходзяцца на грані банкруцтва

Моцная засуха ў некаторых раёнах Германіі прывяла да страты да 70 працэнтаў ураджаю, паведамляе нямецкі часопіс Der Spiegel.

Найбольшы ўрон нанесены сельскай гаспадарцы на поўначы і ўсходзе краіны. Паводле даных асацыяцыі фермераў Германіі, ураджай збожжа ў краіне ў гэтым годзе складае 35,6 млн т, што на 22 працэнты менш у параўнанні з 2017 годам. У некаторых рэгіёнах страты ўраджаю вагаюцца ад 50 да 70 працэнтаў. Назіраюцца таксама вялікія страты ўраджаю бульбы і цукровых буракоў.

Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Германіі Юліі Клекнер, каля 10 тысяч фермерскіх гаспадарак краіны панеслі такія вялікія страты, што цяпер знаходзяцца на грані банкруцтва. У якасці дапамогі пацярпелым гаспадаркам будзе выдзелена 340 млн еўра, з якіх 170 млн еўра павінна паступіць ад федэральнага ўрада, а астатнія грошы — з федэральных зямель.

Між тым у асацыяцыі фермераў Германіі заявілі, што для кампенсацыі страт неабходна не менш за 1 млрд еўра.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *