За бяспеку разам

- 11:26Нам пішуць

13 лістапада гасцямі выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка сталі супрацоўнікі Навагрудскага РАНС. Выходзячы на прагулку, дзеці са здзіўленнем заўважылі, што на тэрыторыю заязджае пажарная машына.

Фота да матэрыяла: За бяспеку разам. Фота да матэрыяла: За бяспеку разам.Супрацоўнікі РАНС расказалі, як паводзіць сябе пры пажары, як выклікаць супрацоўнікаў РАНС. Асаблівую цікавасць выхаванцы ўсіх узроставых груп праявілі да спецтэхнікі і спецыяльнага абсталявання. Пажарныя прадэманстравалі, якім чынам тушаць пажары вадой пры дапамозе пажарных рукавоў, як яны эвакуіруюць пацярпелых. У завяршэнні сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункі — буклеты і кніжкі-размалёўкі на тэму бяспечных паводзін.

Фота да матэрыяла: За бяспеку разам.Прадоўжыўся дзень бяспекі спартыўна-тэатралізаваным прадстаўленнем “Увага: пешаход!”, мэтай якога было ўдасканаленне ўяўленняў старэйшых выхаванцаў аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. Вельмі зацікавіў выхаванцаў ліст ад Бабы Ягі, якая з-за няведання правілаў дарожнага руху затрымліваецца да іх у госці. Нашы выхаванцы з задавальненнем падзяліліся з казачным персанажам ведамі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, аб дарожных знаках.

Фота да матэрыяла: За бяспеку разам. Фота да матэрыяла: За бяспеку разам.Працягнуў знаёміць дзяцей з правіламі бяспекі Чабурашка. У вершах, песнях і рухомых гульнях выхаванцы расказвалі пацешнаму госцю карысныя факты. Узнагародай для ўсіх стаў сумесны прагляд мультфільма на тэму бяспечных паводзін на дарозе.

Вольга АНДРЭЙЧЫК,
выхавальніца дашкольнай адукацыі ДЦРД № 1 Навагрудка.