Захаваць моцны стрыжань адзінства

- 9:38Інфармацыйная гадзіна

Мы павінны быць адзіныя ў сваім імкненні захаваць нашу краіну, традыцыі і менталітэт. Аб гэтым заявіла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня”.

— Год народнага а­дзін­ства з завяршэннем 2021-га не закончыцца. Няхай 2022 год будзе прысвечаны іншай тэматыцы. Я пераканана: народнае адзінства захаваецца. Бо гэта менавіта тое, што павінна быць у нашым жыцці заўсёды. І тое, што дапамагае выжыць у любой сітуацыі. На гэта не раз звяртаў увагу кіраўнік нашай дзяржавы: калі ёсць моцны стрыжань адзінства нацыі, ёй усё пад сілу, — сказала Наталля Качанава.

Спікер адзначыла, што ў бягучым годзе нам давялося жыць і працаваць у вельмі няпростых умовах:
— Выклікамі для нашага эканамічнага развіцця сталі нестабільнасць на сусветных рынках, бесперапынныя спробы палітычнай і эканамічнай ізаляцыі Беларусі. Усё гэта вымусіла нас паглядзець па-новаму на многія прывычныя раней рэчы. І мы ўбачылі, хто ёсць хто. Даведаліся, якія краіны не гатовы ні пры якіх умовах да канструктыўнага дыялогу з намі. Хаця б таму, што ў іх уласныя геапалітычныя планы, у якія самадастатковая Беларусь ніяк не ўпісваецца. Але адначасова мы пераканаліся і ў тым, што ў гэтым свеце мы не адны. Што ёсць тыя, хто падзяляе нашы погляды і светапоглядныя каштоўнасці: адстойвае прыстой­насц­ь і сумленнасць у адносінах, дзейнічае ў інтарэсах сваіх народаў, імкнецца да пабудовы арганічнага глабальнага свету і бяспекі ў ім, — падкрэсліла яна. — Мы паглядзелі адно на аднаго — і ўбачылі, што пера­важная большасць нашых грамадзян разумна ацэньваюць сітуацыю вакол нашай краіны. Мы зноў пераканаліся ў правільнасці выбранага палітычнага курсу. І з па­двоенай сілай адчулі пачуццё ўдзячнасці нацыянальнаму лідару — нашаму Прэзідэнту — за тую краіну, якую мы пабудавалі пад яго кіраўніцтвам і якую змаглі захаваць дзякуючы яго палітычнай волі, мудрасці і дальнабачнасці.

Наталля Качанава пад­крэсліла: няма ніякіх сумненняў у тым, што для захавання свайго суверэнітэту мы павінны быць адзіныя:

— І размова не аб маналітным аднадумстве. Мы павінны быць адзіныя ў сваім імкненні захаваць нашу краіну, нашы традыцыі і мента­літэт — і жыць у адпаведнасці з імі. Менавіта гэта вызначае нас як народ, як нацыю.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.