Як зрабіць урокі цікавымі, расказаў настаўнік школы №13 Гродна Віталій Гірык

- 17:30Персона

Больш за 10 гадоў настаўнік сярэдняй школы № 13 Гродна Віталій Гірык даследуе свет педагогікі і дакладна ведае, як зрабіць урокі цікавымі, а работу з класным калектывам — плённай.

У 2010 годзе Віталій Віктаравіч скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у тым жа годзе ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна на пасадзе настаўніка гісторыі і грамадазнаўства. У 2017 го­дзе пераехаў у Гродна працаваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдняй школе № 13 імя У.Ц.Цаба. А ў 2021 годзе атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

У школьныя гады Віталій Віктаравіч захапляўся вывучэннем гісторыі Беларусі і сваёй малой радзімы, што і абумовіла выбар яго будучай прафесіі. Педагог ужо 12 гадоў выкладае гісторыю і вучыць дзяцей любіць сваю Айчыну, падмацоўваючы гэта цікавымі фактамі пра яе выдатных асоб.

Пасля пераходу ў гарадскую школу Віталію Віктаравічу даверылі класнае кіраўніцтва ў 6 класе — і тады прафесійны свет настаўніка падзяліўся на да і пасля.

Дагэтуль такога вопыту ў мяне не было, — дзеліцца ўспамінамі Віталій Віктаравіч. — Таму для мяне работа класным кіраўніком стала новым педагагічным выпрабаваннем. Кожны новы дзень не быў падобны на папярэдні, таму што работа з дзецьмі — гэта пастаянны кругаварот эмоцый, падзей і перажыванняў. Вялікую дапамогу ў маім станаўленні як класнага кіраўніка аказаў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 13 Мікалай Ігаравіч Пад­ручны. Ён падтрымаў мяне і дапамог наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне з навучэнцамі і іх бацькамі, даў каштоўныя парады.

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 3 лютага 2023 года.