“Залаты” фініш

- 11:23Апошнія запісы, Спартыўныя падзеі

Хрысціна Ціманоўская стала ўладальніцай залатога медаля ў бегу на 200 м на XXX Сусветнай летняй універсіядзе ў Неапалі.

Хрысціна Ціманоўская выйшла ў фінал, паказаўшы лепшы час — 23,20 секунды, а ў фінальным забегу фінішавала з вынікам 23 секунды. Сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі заваявала прадстаўніца Германіі Джэсіка-Б’янка Весолі з вынікам 23,05 секунды. “Бронза” таксама ў нямецкай лёгкаатлеткі Лізы Квае — 23,11 секунды.

“Мне вельмі-вельмі хацелася сёння перамагчы, — адзначыла адразу пасля забегу беларуская лёгкаатлетка. — Учора я выступала на дыстанцыі 100 м і, на жаль, у мяне не ўсё склалася. У гэтым годзе мы з трэнерам Леанідам Сафронікавым вырашылі большы ўпор рабіць на 200 м. Нарэшце ў мяне была магчымасць выступіць. Хацелася выбегчы з 23 секунд, і гэта амаль атрымалася. Рада, што тут, у Неапалі, такая моцная канкурэцыя, усе спартсменкі змагаліся да апошняга метра. Думаю, моцнае жаданне быць лепшай і адпрацаваць учарашнюю няўдачу падштурхнула мяне наперад. Вельмі крута бегла спартсменка з Германіі Джэсіка-Б’янка Весолі, яна літаральна наступала на пяткі і фінішавала другой.

Дома за мяне хварэлі муж, мама. У мяне шмат падпісчыкаў у сацыяльных сетках, якія сочаць за маімі выступленнямі, жадаюць мне ўдачы, пішуць вінашванні!”

Нагадаем, што зусім нядаўна Хрысціна Ціманоўская стала ўладальніцай сярэбранага медаля на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску на дыстанцыі 100 м.

Наталля АЛЁХІНА,
Марыя КОЖДАН.