Залог поспеху школы — актыўныя вучні!

Кожную чвэрць вучні Пагародненскай сярэдняй школы выпускаюць сваю школьную газету на англійскай мове, якая так і называецца: “Schoollife”. На яе старонках расказваюць пра падзеі школы, мерапрыемствы, святы.

Аўтарскі калектыў вучняў у садружнасці з педагогамі падбіраюць матэрыялы для артыкулаў, займаюцца ілюстрацыйным афармленнем, дызайнам друкаванага выдання, клапоцяцца, каб інфармацыя была актуальная. Артыкулы розныя па жанры. Мэта газеты — паглыбіць веды замежнай мовы, актывізаваць творчы падыход да справы, уменне працаваць у калектыве.

І вось поспех! У лютым 2018 года мы ўдзельнічалі ў раённым конкурсе друкаваных выданняў на замежнай мове і занялі сярод школ ганаровае трэцяе месца. Наша газета змяшчала артыкулы аб пяці дзяўчатах-сувязістках, якія загінулі ў канцы вайны ў вёсцы Пагародна. Мы расказалі аб тым, як праводзілася свята святога Валянціна ў школе, як прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі. У нумары было падабрана шмат вершаў па тэматыцы, шмат фатаграфій, у тым ліку фатаграфіі настаўнікаў-выпускнікоў нашай школы. На конкурсе быў адзначаны нестандартны дызайн нашай газеты.

Вельмі радасна, што і дзеці ад праведзенай работы атрымліваюць задавальненне, і скарбонка прызавых месцаў школы папаўняецца. Так трымаць!

Ганна ЭЙСМУНТ,
настаўніца англійскай мовы
Пагародненскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.