Заняткі фізкультурай стануць больш бяспечнымі

- 10:59Інфармацыйная гадзіна

Правілы бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам зацверджаны пастановай Міністэрства спорту і турызму Беларусі ад 31 жніўня 2018 года № 60, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Правілы накіраваны на стварэнне ўмоў для аховы здароўя, папярэджання траўматызму, арганізацыі бяспекі заняткаў фізічнай культурай і спортам. У прыватнасці, спраўнасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў, спартыўнага інвентару, абсталявання павінна правярацца не радзей як два разы на год. Арганізатары фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў правяраюць збудаванні і інвентар непасрэдна перад заняткамі. Устаноўлены парадак, умовы складання і зацвярджэння акта гатоўнасці фізкультурна-спартыўнага збудавання да правядзення заняткаў, форма такога акта.

У мэтах бяспекі ў час спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых мерапрыемстваў на тэрыторыю фізкультурна-спартыўных збудаванняў не дапускаюцца асобы, якія маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, а таксама халодную, агнястрэльную, газавую або ін шую зброю.

Устаноўлены таксама парадак уліку спартыўных траўмаў і расследавання няшчасных выпадкаў, што здарыліся са спартсменамі ў час спартыўнай падрыхтоўкі.