Запрашаем на малую радзіму

Родныя мясціны — гэта наша малая радзіма, своеасаблівая стартавая пляцоўка ў вялікае самастойнае жыццё. 18 мая на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся фінал I Адкрытага рэгіянальнага конкурсу турыстычных праектаў “Я запрашаю Вас на малую радзіму”, прысвечаны Году малой радзімы.

Конкурс складаўся з двух этапаў. На першым завочным этапе журы прапаноўваліся справаздачы, у якіх расказвалася аб турыстычнай прывабнасці малой радзімы. На другі этап неабходна было падрыхтаваць прэзентацыю свайго турыстычнага маршрута.

Нягневіцкую сярэднюю школу прадстаўляла вучаніца 11 класа Вілора Маляўская. У сваёй прэзентацыі Вілора эмацыянальна расказала пра аграгарадок Нягневічы з 600-гадовай гісторыяй і вёску Адампаль, якая калісьці была часткай гаспадаркі графа Адама Храптовіча. У выніку наш турыстычны маршрут быў адзначаны дыпломам III ступені.

Многа цікавых мясцін на нашай Навагрудчыне. Пра іх можна гаварыць бясконца. Шчыра запрашаем наведаць наш край, палюбавацца прыгажосцю і пазнаёміцца з гісторыяй! Будзеце ўражаны, як жа ў нас здорава!

Настасся ГРЫГОР’ЕВА,
настаўніца гісторыі Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.