Запрашэнні атрымаюць усе выбаршчыкі, уключаныя ў спісы

- 11:30Выбары 2015

Участковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня, паведаміла ў сваім пазачарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК адзначыла, што 23 жніўня завяршыўся тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. “26 жніўня – апошні дзень для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій. Менавіта пасля 26 жніўня пачнецца вельмі важная работа па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Ёю зоймуцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, якім прадставяць першапачатковыя прапановы мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы”, – растлумачыла яна.
Па выніках гэтай работы будуць складзены дакладныя спісы выбаршчыкаў, па якіх будуць накіроўвацца запрашэнні наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў 11 кастрычніка. Такія запрашэнні атрымаюць усе выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь, уключаныя ў спісы.