Запрасілі на Масленіцу

У сярэдняй школе № 2 Скідзеля 15 лютага вучні пятага класа запрасілі ўсіх на святкаванне Масленіцы. Кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву: панядзелак — “Сустрэча”, аўторак — “Зайгрыш”, серада — “Ласункі”, чацвер — “Разгуляй”, пятніца — “Цешчыны бліны”, субота — “Залоўкіны вячоркі”, а ў нядзелю — “Праводзіны”.

У глыбокай старажытнасці на Масленіцу людзі заклікалі хутчэй прыйсці вясну. У гэты дзень усе частаваліся традыцыйнай стравай Масленіцы — блінамі, якія формай і колерам падобныя да сонца. Спячы пачастункі дзецям дапамаглі бацькі.

Масленіца — развітанне з халоднай зімой і сустрэча прыгажуні вясны. Гэта вясёлае і радаснае свята, якое не магло абысціся без народных песень, жартаў, загадак. Дзеці з задавальненнем бралі ўдзел у народных гульнях: “Гарлачык ”, “Шчупак”, “Падушачка”.

З цікавасцю і азартам вучні і госці майстравалі пудзіла, якое ў нядзелю спалілі.

Алена ВАЎЧОК,
класны кіраўнік 5 класа сярэдняй школы № 2 Скідзеля.