У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пададзены анкеты 142 міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым паведаміла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што ў ЦВК акрэдытаваны 142 міжнародныя наглядальнікі, і сказала, што пакуль не ўсе з наглядальнікаў прыехалі ў краіну на гэты момант, а тыя, якія падалі анкеты. “Гэта інфармацыя мяняецца кожны дзень, таму што мы ўсё часцей атрымліваем анкеты і паведамленні ад нашых калег за мяжой, ад наглядальных місій аб акрэдытацыі дадатковых міжнародных наглядальнікаў. Прыблізна сілы місіі размеркаваны напалову: 70 – ад місіі АБСЕ і 72 наглядальнікі ад місіі СНД”, – расказала старшыня Цэнтрвыбаркама.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, больш за тысячу нацыянальных наглядальнікаў акрэдытаваны ў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіях, а таксама ў ЦВК. Яны прадстаўляюць увесь спектр грамадскіх меркаванняў, палітычных партый і рухаў, што ўснуюць у Беларусі.
Выбаршчыкам Лідзія Ярмошына таксама нагадала, што па 5 верасня ўключна патэнцыяльныя кандыдаты ў Прэзідэнты падаюць заявы ў ЦВК аб згодзе балаціравацца на пасаду Прэзідэнта краіны. “Пакуль у Цэнтральную камісію паступілі дзве такія заявы разам з камплектамі дакументаў ад патэнцыяльных кандыдатаў – Караткевіч Таццяны Мікалаеўны і Гайдукевіча Сяргея Васільевіча”, – праінфармавала кіраўнік ЦВК.
Паведамленні аб памеры маёмасці і даходаўў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пасля іх рэгістрацыі будуць апублікаваны ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі, паведаміла ў відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
“З гэтымі звесткамі змогуць азнаёміцца выбаршчыкі”, – запэўніла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына растлумачыла, што на працягу пяці дзён ЦВК з дапамогай адпаведных органаў, дзе рэгіструецца маёмасць грамадзян, ёсць звесткі аб іх даходах, будуць правераны прадстаўленыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты, іх жонкі або мужа, а таксама паўналетніх членаў сям’і, якія жывуць разам з імі.