Зацверджана праграма мерапрыемстваў на 2018—2020 гады

Рэспубліканская праграма ў на 2018—2020 гады, якія будуць праводзіцца ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы, зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 18.07.2018 № 547, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У праграме абазначана больш за 120 мерапрыемстваў. Сярод іх уключэнне ў сельгасабарот патэнцыяльна ўрадлівых сельскагаспадарчых зямель, якія не выкарыстоўваюцца, за кошт іх рэкультывацыі, будаўніцтва або рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Прадугледжаны прапрацоўка пытання аб удасканаленні парадку горадабудаўнічага планавання ў сельскіх населеных пунктах, уладкаванне месцаў масавага адпачынку на водных аб’ектах, навядзенне парадку ў месцах пахавання, прыбіранне цвёрдых бытавых адходаў у лясным фондзе. Запланавана правядзенне розных тэматычных акцый, конкурсаў, форумаў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый.

У ліку мерапрыемстваў таксама забеспячэнне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі самазанятасці ў сельскай мясцовасці, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніцтва, рамесніцтва, аграэкатурызму, фермерскай гаспадаркі. Размова ідзе аб аказанні кансультацыйнай дапамогі, навучанні асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый, а таксама аб стварэнні цэнтраў рамесніцтва, падтрымкі прадпрымальніцтва.

Адказным за выкананне мерапрыемстваў праграмы даручана штогод да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб выніках рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў. Абагульненую інфармацыю Мінэканомікі будзе прадстаўляць у Савет Міністраў штогод да 1 красавіка года, наступнага за справаздачным.