Зацверджаны міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2018 года № 579 унесены змяненні ў комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, зацверджаны міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года. Па выніках рэалізацыі ўсіх яго запланаваных мерапрыемстваў прырост спажывання электрычнай энергіі чакаецца на ўзроўні 1650 млн кВт.гадз у год. Гэта дасць магчымасць палепшыць тэхніка-эканамічныя паказчыкі работы беларускай энергасістэмы ва ўмовах уводу ў эксплуатацыю БелАЭС.

На рэалізацыю мерапрыемстваў міжгаліновага комплексу мер патрабуецца каля Br7 млрд 725,6 млн, з іх сродкі рэспубліканскага бюджэту — Br335,02 млн, уласныя сродкі арганізацый і іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам, — Br7 млрд 390,58 млн. Бюджэтнае фінансаванне названых мерапрыемстваў прадугледжана ў межах прынятых дзяржаўных праграм і рашэнняў кіраўніка дзяржавы.

Кантроль за выкананнем міжгаліновага комплексу мер ускладзены на Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *