Заўсёды на сувязі

Першы намеснік міністра адукацыі Ірына Анатольеўна Старавойтава сустрэлася з навучэнцамі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Мерапрыемства прахо­дзiла ў фармаце адкрытага дыялогу па двух інфармацыйных блоках: “Лічбавыя тэхналогіі на службе чалавека” і “Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы”.

Сустрэча са студэнткамi першага курса пачалася з успамiнаў. Iрына Анатольеўна прызналася, што збiралася ў каледж з асаблiвым пачуццём: калiсьцi яна сама скончыла Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.А.Куляшова. Але час быў iншы.

— Каб атрымаць хатнi тэлефон, трэба было запiсвацца ў чаргу i вельмi доўга чакаць. Зараз такой праблемы не iснуе, сувязь удасканалена, яна стала абсалютна iншай.

Дырэктар установы Кацярына Аляксандраўна Пятруцкая працягнула:

— Мы павiнны разумець, што сёння маем даброты, аб якiх у свой час маглi толькi марыць. Але гэта адбываецца невыпадкова: за кожнай падзеяй стаяць людзi, iх цяжкая праца, адсюль i гордасць за Беларусь, за вашых бацькоў, за ўсiх, хто працуе.

Наша краiна сёння займае 32-е месца ў свеце па ўзроўнi развiцця iнфармацыйных тэхналогiй i з’яўляецца ў гэтым плане лiдарам у СНД. Iнтэрнэт дорыць нам мноства пераваг, iнфармацыйныя тэхналогii спрыяюць iмiджу педагога.

— Сёння многiя настаўнiкi вядуць свае блогi, ствараюць сайты, дзеляцца сакрэтамi прафесiйнага майстэрства. Аднак вялiкiя магчымасцi накладва­юць вялiкую адказнасць. Я адразу звярнула ўвагу, якiя вы ўсе прыгожыя, як роўна спiнкi трымаеце, — замiлавалася Iрына Ана­тольеўна. — Але варта зразумець, што калi выбралi прафесiю настаўнiка, то павiнны выгля­даць так увесь час: у што­дзённым жыццi, у iнфармацыйнай прасторы, у класе… Бо настаўнiк заўсёды навідавоку.

Тэма плаўна перацякла да абмеркавання пытанняў адказных паводзiн у iнтэрнэце i кiбер­бяспекi. Удзельнiкi сустрэчы прыйшлi да высновы, што некаторыя рэчы застаюцца нязменнымi ў любыя часы:

— Чалавек — сацыяльная iстота, i жывыя зносіны нiшто не заменiць, — падагульнiла Iрына Анатольеўна. — Калi ўзнiкла сiтуацыя пандэмii, ва ўсiм свеце мы сутыкалiся з пытаннем: а якой жа цяпер быць сiстэме адукацыi? Мы прыйшлi да высновы, што, якiя б рашэннi ні прымалiся, мы павiнны захаваць якасць адукацыi. Гэта важна для краiны сёння i застанецца важным для краiны ў будучыні. Менавiта таму было вырашана, што iнфармацыйныя тэхналогii мы можам выкарыстоўваць кропкава, пры асаблівай неабходнасці. Таму што зносіны педагога з вучнем, выхаванцам — гэта настолькі ўнікальна, настолькі падзейна. Таму што ўрок — гэта не толькі фактычныя веды аб працэсах, але яшчэ і эмоцыі, асоба, выхаванне. Вось гэтае адзінства неабходна захаваць!

Вiталiна НЕСЦЯРОВIЧ.
Фота аўтара.