Чаму мы памятаем сваіх настаўнікаў усё жыццё? “За веды, якія яны нам далі, і жыццёвыя ўменні”, — прыкладна так адказвае большасць людзей. Але ж мне здаецца, што найперш за веру ў нас, у нашы адкрытыя і схаваныя магчымасці. За тое, што змаглі разгледзець у нас патэнцыял.
Не сумняваюся, што вучні Галіны Туравец, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства гімназіі Петрыкава, памятаюць і паважаюць яе менавіта за пачуццё ўпэўненасці ў сабе і абароненасці. Падчас размовы яна не раз адзначала, што нават у самай няпростай сітуацыі будзе на баку вучня. “Я заўсёды за вучня”, — падкрэсліла настаўніца. А яны за ёй як за каменнай сцяной. У чым сакрэт? У даверлівых адносінах. Як іх наладзіць? Проста любіць тое, чым займаешся.
У прынцыпе тут можна паставіць кропку. Але гэта было б занадта проста. Тым больш што гісторыя Галіны Уладзіміраўны ўнікальная. У прафесію яна прыйшла ў 17 гадоў. Выйшла са школы і вярнулася назад з адзіным жаданнем — вучыць дзяцей. Хаця бацькі марылі, што дачка стане эканамістам. Поспехі на ўроках матэматыкі маглі зрабіць гэтую мару рэальнасцю (была нават зроблена спроба). Але ўнутраная матывацыя і ўпартасць дзяўчыны ўсё ж прывялі яе ў жаданую сферу — педагогіку. І мне здаецца, што захапленне матэматыкай адыграла ў гэтым не апошнюю ролю. Менавіта на ўроках матэматыкі Галіна навучылася сістэмнасці і паслядоўнасці, якія так неабходны пры дасягненні пастаўленай мэты.
Чытайце матэрыял Вольгі Дубоўскай у нумары ад 30 верасня 2022 года.





