Зберагчы традыцыю — упрыгожыць будучыню

Немагчыма ўявіць нашу гісторыю без добрых, светлых і такіх блізкіх сэрцу традыцый нашых дзядоў і бабуль. Будучыня непадзельная з мінулым. Менавіта гэтую думку мы, дарослыя, павінны данесці дзецям з самага ранняга ўзросту.

У нашай установе дашкольнай адукацыі арганізавана творчая гуртковая праца, накіраваная на адраджэнне ткацтва. Педагогі знаёмяць выхаванцаў старшых груп з гісторыяй і традыцыямі ў гэтым кірунку. Наладжана сумесная работа з Навагрудскім цэнтрам рамёстваў: разам з майстрамі цэнтра арганізаваны заняткі, падчас якіх дзеці не толькі могуць пачуць пра ткацтва, але і паспрабаваць вырабіць штосьці ўласнымі рукамі. Гэта вельмі карысна менавіта ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Вольга ВЕСЯЛУХА,
загадчыца ясляў-сада № 8 Навагрудка.