Здароўе — наш сябар

“Павінны ведаць і дарослыя, і дзеці, што здароўе — галоўнае на свеце” — пад такім дэвізам у яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў тыдзень здароўя, у рамках якога з выхаванцамі ўстановы праведзены пазнавальныя, практычныя, гульнявыя заняткі па тэматычных модулях: дзень чысцёхі, дзень здаровага харчавання, дзень добрага настрою, дзень фізкультуры і спорту, падчас якіх выхаванцы замацавалі ўяўленні аб гігіене, правілах здаровага харчавання, уменні беражліва ставіцца да здароўя.

Для бацькоў у групавых кутках аформлены выстаўкі і кансультацыі па арганізацыі правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці, хатняга рэжыму дашкольніка, падрыхтаваны памяткі “Здароўе фарміруецца ў сям’і”, “Гартаванне дома”, “Здаровы лад жыцця”.

Завяршальным мерапрыемствам тыдня здароўя стала выстаўка дзіцячых малюнкаў “Здароўе — наш сябар”, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя работы па тэматыцы здаровага ладу жыцця.

І.В. САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка.