Здароўе — наш сябар

Работа па далучэнні да каштоўнасцей здаровага ладу жыцця ў рамках тыдня здароўя, які прайшоў у яслях-садзе № 10 Навагрудка, была арганізавана па тэматычных модулях: дзень чысцёхі, дзень здаровага харчавання, дзень добрага настрою, дзень фізкультуры і спорту.

З мэтай развіцця ў выхаванцаў рухальных навыкаў і навыкаў ЗЛЖ, фарміравання псіхалагічнага здароўя праводзілася не толькі адукацыйная дзейнасць па асноўных напрамках развіцця дашкольнікаў, але і сумесная дзейнасць у ходзе рэжымных момантаў (ранішняя гімнастыка, тэматычныя гутаркі, гульні, разглядванне альбомаў, чытанне мастацкай літаратуры), і самастойная дзейнасць дашкольнікаў (разглядванне ілюстрацый, альбомаў, фотаздымкаў аб спорце, здароўі, дыдыктычныя гульні, сюжэтна-ролевыя гульні, самастойная рухальная актыўнасць з выкарыстаннем спартыўнага абсталявання і інвентару і г. д.). У рамках тыдня былі арганізаваны сюжэтна-гульнявыя заняткі, пабудаваныя на аснове рухомых гульняў і гульняў-эстафет; спартыўныя гульні (“Нехварэйка і яго сябры”, “Мы моцныя, мы спрытныя”).

Для бацькоў у групавых кутках былі аформлены выстаўкі і праводзіліся кансультацыі па арганізацыі правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці, хатняга рэжыму дашкольніка, падрыхтаваны памяткі “Здароўе фарміруецца ў сям’і”, “Гартаванне дома”, “Здаровы лад жыцця”.

Завяршальным мерапрыемствам тыдня здароўя стала выстаўка дзіцячых малюнкаў “Здароўе — наш сябар”, дзе дэманстраваліся дзіцячыя работы па тэматыцы здаровага ладу жыцця.

І. САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка.