Здароўе ў рытме жыцця

- 15:14Нам пішуць

Першага сакавіка ў Гарадзечанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Навагрудскага раёна адбылася флэш-акцыя “Здароўе ў рытме жыцця”. Сімвалам стаў матылёк, на крылах якога — дэвізы, што заклікаюць весці здаровы лад жыцця. У акцыі бралі ўдзел група па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Навагрудскага райвыканкама, супрацоўнікі ФАПа, члены антынаркатычнага атрада “Non-stop”, члены БРСМ і навучэнцы восьмага класа.

Мерапрыемства пачалося з лінейкі, падчас якой члены антынаркатычнага атрада “Non-stop” азнаёмілі навучэнцаў з сітуацыяй па праблеме наркаманіі ў краіне.

Камандзір антынаркатычнага атрада “Non-stop” Віктар Калядзюк і намеснік камандзіра Ілья Казак уручылі пасведчанне члена антынаркатычнага атрада вучаніцы 9 класа Яне Кулеш і членскі білет БРСМ вучню 9 класа Ягору Журко.

Былі распаўсюджаны буклеты з інфармацыйна-адукацыйным матэрыялам “Што трэба ведаць аб наркаманіі”, “Наркотыкам — НЕ”, “Моладзь супраць наркотыкаў”. Быў праведзены відэаўрок “Наркотыкі: рэальнасць ці свет ілюзій” і паказаны відэафільм “За гранню свядомасці”.

Алёна ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа.