Здаровым быць выдатна!

Што такое сям’я? Гэта месца, дзе пануюць любоў, адданасць і самаахвяраванне. Гэта адны на ўсіх радасці і смутак, гэта апора ва ўсіх бедах і няшчасцях. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра Чавусаў працуюць з замяшчальнымі сем’ямі. Вельмі важна, каб дзеці з прыёмных сем’яў не адчувалі сябе абдзеленымі ласкай, клопатам, любоўю, увагай — усім, што атрымліваюць дзеці са звычайных сем’яў. Дзіцяча-бацькоўскі клуб для прыёмных дзяцей і сем’яў “Садзейнічанне” створаны для таго, каб разнастаіць вольны час хлопчыкаў і дзяўчынак.

У рамках работы клуба кожны год адзначаецца Дзень сям’і. Сёлета ён ладзіўся ў форме спартыўнага свята “Здаровым быць выдатна!”. Падчас вясёлай эстафеты 14 прыёмных дзецяй змаглі паказаць сілу, хуткасць, спрыт і кемлівасць. Каманды былі дружная і згуртаваная. Усе дзеці атрымалі салодкія прызы і дыпломы.

Сярод членаў журы прысутнічаў інспектар ГП і ВО РАНС Арцём Зайцаў, які нагадаў дарослым і дзецям аб неабходнасці быць асцярожнымі пры адпачынку на вадаёмах, у лесе, на дарогах і аб недапушчальнасці гульняў з пажаранебяспечнымі прадметамі. Прыёмным дзецям былі ўручаны тэматычныя буклеты. Але галоўным прызам стаў выдатны настрой.

Наталля ФАМІНА,
Ганна ЖАРЫКАВА,
сацыяльныя педагогі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Чавусаў.