Згуртаваць моладзь

- 9:58Выхаванне, Выхаваўчая работа

Удасканаленне работы Маладзёжнага парламента абмеркавалі на пасяджэнні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Маладыя парламентарыі Гродзеншчыны прадставілі вопыт грамадскай дзейнасці, абмяняліся ідэямі з моладдзю іншых рэгіёнаў і намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва.

— Сёння ў краіне створаны добрыя ўмовы для развіцця маладзёжнага парламентарызму, — адзначыла старшыня Гро­дзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта. — На пасяджэнне мы запрасілі прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным схо­дзе Рэспуб­лікі Беларусь, у тым ліку членаў камісіі па рэгіянальнай палітыцы і ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання. Яны і выйшлі з ініцыятывай сустрэцца з маладымі парламентарыямі Гро­дзеншчыны, каб вызна­чыць далейшыя стратэгічныя шляхі ўзаемадзеяння і абмеркаваць мерапрыемствы, якія ў найбліжэйшы час будуць рэалізаваны. Кожны мае магчымасць падзяліцца сваім вопытам і прапановамі.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк падкрэс­ліў актуаль­насць вынесенага на разгляд пытання, назваўшы пераемнасць пакаленняў у Беларусі традыцыяй, якая закладзена нашымі продкамі. У рэгіёне падтрымліваюцца добрыя ініцыятывы мола­дзі, многія з іх ужо рэалізаваны. Моладзь павінна атрымлі­ваць веды, паспрабаваць рэаліза­ваць сябе ў рэальных справах, у тым ліку і ў кіраванні дзяржавай. Маладзёжны парламент — гэта магчымасць для мола­дзі ўбачыць, наколькі органамі ўлады прымаюцца складаныя, лёсавызначальныя рашэнні, як яны могуць паўплываць на жыццё простага чалавека і на краіну ў цэлым.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 13 снежня 2022 года.