Усё так шчасліва складвалася ў мяне тым днём, 15 лютага. Былі тры цікавыя мерапрыемствы… Пакуль падчас апошняга з іх на мой смартфон не прыляцела трагічная навіна з Флорыды — загінулі як мінімум сямнаццаць чалавек, дарослых і дзяцей. Страляў з аўтаматычнай амерыканскай вінтоўкі АR-15 19-гадовы былы вучань флорыдскай школы, якога выключылі з яе за непаспяховасць. А з ім разам страляла яго сяброўка.
Божа, не хацелася жыць. Уявіў сябе на месцы бацькоў, чые дзеці загінулі… Уявіў — і плакаў увесь той вечар.
Гэтага не можна прабачыць, нават калі гэта душэўна хворы чалавек.
Але я не веру, што Нікалас Круз і яго сяброўка Джэральд Ці Сі, якія расстралялі ў Фларыдзе 17 чалавек, душэўна хворыя людзі. Нікалас падпісаны ў адной з віртуальных старонак “Групавая тэрапія”, і ў адным з яго профіляў — цэлы набор зброі, у тым ліку снайперскія вінтоўкі.
Гэты недачалавек ведаў, што некалі нешта зробіць. “Групавой тэрапіяй” займаліся некалі малойцы з СС.
Я дранцвею і зараз, калі крыху супакоіўся, ад гэтай карцінкі, якую распавядалі потым сведкі загінулых аднакласнікаў: “Мы рыдаем пад партамі, мы калоцімся, трасёмся ад страху, а нас па чарзе забіваюць…”
Ведаеце, што гэта? Гэта фашызм.
Гэта фашызм у адной асобе. Што зрабіла гэтага 19-гадовага чалавека гэты фашыстам? Не хочацца пра гэта думаць, але гэта — плён амерыканскай маскультуры з яе ідэаламі вялікіх плячэй і доўгіх пісталетаў.
У нашай культуры ніколі такога не было.
Мы любілі і па-ранейшаму любім Бумбараша, Юрыя Дзетачкіна, Іпаліта… Герояў, хоць і не бязгрэшных, але добрых. Якія ніколі не сталі б кідаць гранату ў сваіх людзей. А амерыканская ідэалогія ўсё-такі сцвярджае іншае: “Забі хоць чужых, хоць сваіх… А сам выжыві!”
Я не магу забіць сваіх. Дый чужых таксама.
Ведаеце, мяне аднойчы таксама хацелі выгнаць са школы — за непаспяховасць. Але страляць ні ў каго мне не хацелася. Хацелася, наадварот, кожнага абняць, расстаючыся з любімай школай.
Я аднойчы пакрыўдзіў сваю аднакласніцу. Яе бацькі званілі маім бацькам, скардзіліся. Казалі, што яна доўга плакала і не магла заснуць ад таго, што яе пакрыўдзіў любімы аднакласнік.
Што я зрабіў у адказ?
Маляваў яе партрэт два дні… Па памяці. Тады не было смартфонаў.
Намаляваў. Выбачыўся, падарыў ёй партрэт. Яна глянула і мяне пацалавала — гэта быў першы пацалунак дзяўчыны ў маім жыцці — у 15 гадоў…
Сёння яна жыве ў Флорыдзе. Мае дваіх дзяцей. Працуе хірургам.
Florida, I love you greatly. Let me express my sorrow. Rest in peace to your victims…
Я абдымаю флорыдскую маці, якая страціла сваё дзіця…
Я абдымаю флорыдскага бацьку, які страціў сваё дзіця…
Я абдымаю флорыдскіх дзяцей, якія страцілі сваіх бацькоў…
Мы плачам разам з вамі. Мы з усёй душой разам з вамі.
Света, гэта я, Мікола: абдымаю цябе, ведаю, што ты са мной разам плачаш у Флорыдзе.
Мікола ЧЭМЕР.