Развіты эстэтычны і мастацкі густ, імкненне да дасканаласці — гэта толькі малая частка таго, чым павінен валодаць спецыяліст па жывапісе.
Ужо амаль 10 гадоў у гімназіі-каледжы мастацтваў Маладзечна рыхтуюць спецыялістаў па гэтым кірунку — адным з самых запатрабаваных у краіне сярод творчых спецыяльнасцей.
“У нашай установе адукацыі вядзецца прыём па трох напрамках: “Жывапіс (станковы)”, “Акцёрскае мастацтва (драматычны акцёр тэатра і кіно)”, “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі-каледжа мастацтваў Святлана Анатольеўна Цар. — Тыя, хто паступае на “Жывапіс (станковы)”, атрымліваюць кваліфікацыю “мастак. Настаўнік”. Сёння па трох спецыяльнасцях у гімназіі-каледжы займаюцца 73 будучыя спецыялісты мастацкага профілю (на 3 курсах). Навучанне доўжыцца 2 гады 10 месяцаў. Да нас прыходзяць паступаць дзеці пасля 9 класаў, і набор вядзецца толькі на бюджэт”.
Нягледзячы на тое, што ўсе тры спецыяльнасці, якія прапануе каледж, цікавыя і творчыя, найбольшы ажыятаж сярод абітурыентаў выклікае менавіта “Жывапіс”.
Чытайце ў нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.