Зіма. Час выбіраць

- 9:30Выбар прафесіі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачынае зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Сустрэчы з абітурыентамі будуць доўжыцца тры тыдні, за гэты час жадаючыя змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра асаблівасці паступлення і вучобы ў БДУ.

Ужо сёння абітурыентаў чакаюць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла. Гэта ўнікальная ўстанова адукацыі, для паступлення ў якую, акрамя сертыфікатаў ЦТ, абітурыентам неабходна характарыстыка-рэкамендацыя настаяцеля царкоўнага прыхода.

22 снежня дзверы для будучых студэнтаў адчыніць хімічны факультэт. А Ліцэй БДУ ладзіць сустрэчу са школьнікамі 26 снежня. У чацвер, 27 снежня, абітурыентаў будуць чакаць на біялагічным, эканамічным факультэтах, а таксама на факультэтах журналістыкі і даўніверсітэцкай адукацыі.

Ужо ў новым годзе, 3 студзеня, дні адкрытых дзвярэй пройдуць на факультэтах радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама на філалагічным факультэце. Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава, геаграфічны і фізічны факультэты, а таксама факультэты прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, сацыякультурных камунікацый правядуць сустрэчы з абітурыентамі 4 студзеня.

У суботу, 5 студзеня, будучых студэнтаў чакаюць на гістарычным, механіка-матэматычным факультэтах, а таксама ў Інстытуце бізнесу і на факультэце міжнародных адносін. Завершыць зімовыя дні адкрытых дзвярэй 9 студзеня юрыдычны факультэт.

Наступныя маштабныя сустрэчы з абітурыентамі ў БДУ запланаваны на канец сакавіка.

Галіна ГЕНАДЗЬЕВА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.