Зімовае свята спорту

Калі на дварэ зіма, калі пад нагамі рыпіць снег, так прыемна пракаціцца на лыжах! Добрая лыжня і цудоўнае надвор’е падарылі выхаванцам зарад бадзёрасці і добрага настрою на цэлы тыдзень!

Лыжны спорт — адзін з самых масавых, прывабных і даступных відаў спорту. Лыжныя прагулкі спрыяюць загартоўванню арганізма, умацаванню апорна-рухальнага апарата, выхаванню цягавітасці, уменні прыстасоўвацца да навакольных умоў, надвор’я, снегападу, ветру.

Хада на лыжах аказвае вялікі ўплыў на фізічнае развіццё арганізма дзіцяці. Яна спрыяе энергічнаму абмену рэчываў, узмацняе функцыянальную дзейнасць унутраных органаў, развівае цягліцавую адчувальнасць, спрыяе развіццю прасторавых арыенціровак і каардынацыі рухаў.

Заняткі на лыжах вельмі падабаюцца дзецям. Яны развіваюць смеласць, настойлівасць, рашучасць, фарміруюць вытрымку і дысцыплінаванасць, прывучаюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, выхоўваюць пачуццё дружбы, калектывізму, узаемадапамогі.

Дзіцячае свята спорту атрымалася, пацешыўшы яркімі і карыснымі эмоцыямі ўсіх удзельнікаў.

Т.М. ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.