Зімовыя забавы

- 16:04Нам пішуць

Калі за вокнамі кружацца іскрыстыя сняжынкі і на вуліцы лёгкі мароз, значыць, прыйшоў час зімовых забаў. Рухомыя гульні на свежым паветры для дзяцей — не толькі велізарная радасць, але і карысць здароўю. Гуляючы на вуліцы зімой, актывізуюцца спрытнасць, смеласць, самастойнасць.

Свята, прысвечаннае чарадзейцы зіме, адбылося ў яслях-садзе № 6 Навагрудка. Хлопчыкі і дзяўчынкі каталіся на лыжах, гулялі ў снежкі з казачнымі персанажамі, ляпілі снегавікоў.

Зімой вельмі займальна будаваць са снегу розныя фігуры. Гэта не толькі цікава, але і развівае творчыя здольнасці. На тэрыторыі ясляў-сада паўстаў сапраўдны вернісаж зімовых фігур, які радуе не толькі работнікаў і бацькоў, але і прахожых.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.