Зімовыя забавы

- 10:55Нам пішуць

Вялікую карысць прыносяць зімой рухомыя гульні на свежым паветры, спартыўныя забавы, дні здароўя.

Як толькі выпадае першы снег, дзеці малююць на ім неверагодныя малюнкі: казачныя герояў, садавіну і кветкі. Са снегу хлопчыкі і дзяўчынкі лепяць кулічы. Гуляюць і ў “Снежную крэпасць” (спачатку ўсе дружна будуюць крэпасць, а затым падзяляюцца на каманды, і пачынаецца сапраўдны бой).

Захапленне выклікае ў дзяцей гульня “Пошукі клада”. Выхавальнікі хаваюць у снезе цацку і пытаннямі дапамагаюць шукаць. Такая гульня спрыяе не толькі ўмацаванню здароўя і іх фізічнай формы, але і развіццю мыслення.

Дзеці катаюцца на лыжах і санках. Спартыўная база ўстановы дазваляе дзецям адразу ўсіх груп выйсці на лыжню, якая пракладзена на стадыёне.

Зімовыя забавы дапамаглі зрабіць халодную пару года вясёлай і карыснай.

Лідзія ПАТАПОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Бародзіцкага дзіцячага сада — пачатковай школы Зэльвенскага раёна.