Змяненні ў Законе аб СМІ абмяркуюць з грамадствам

- 10:33Інфармацыйная гадзіна

Пры падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Законе аб сродках масавай інфармацыі будзе ўлічвацца меркаванне грамадскіх арганізацый, паведаміў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Калі чалавек прыходзіць на мерапрыемства, ён пазіцыянуе сябе як прадстаўнік таго ці іншага выдання. Будзе праведзена грамадскае абмеркаванне змяненняў у законапраект, і ў час яго Міністэрства інфармацыі і дзяржава ў цэлым прыслухаюцца да грамадскасці”, — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Змяненні, якія плануецца ўнесці ў Закон аб СМІ, будуць агучаны ў найбліжэйшы час. Як паведамлялася, у 2017 годзе праведзена работа па распрацоўцы праекта закона “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, які прадугледжвае, у прыватнасці, глабальную карэкціроўку Закона аб сродках масавай інфармацыі. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон аб СМІ абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення яго норм з улікам практыкі прымянення, устаранення прабелаў у прававым рэгуляванні ў сферы заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Беларусі з заканадаўствам краін — удзельніц дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Міжведамасная рабочая група вывучала падыходы прававога рэгулявання і вопыт у сферы масавай інфармацыі Расіі, Казахстана, Малдовы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Італіі і іншых краін.