Змяншэнне колькасці зваротаў зафіксавана па ўсіх рэгіёнах

- 11:41Інфармацыйная гадзіна

Колькасць зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі ў мінулым годзе скарацілася. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Рыгор Шлык.

У прыватнасці, у 2018 годзе ва ўпраўленне паступіла 24 710 зваротаў, што на 9,5 працэнта менш у параўнанні з 2017 годам. З іх з-за меж Беларусі паступіла 1697 зваротаў (6,9 працэнта).

Рыгор Шлык адзначыў, што за той жа перыяд у Савет Міністраў паступіла 5217 зваротаў (зніжэнне на 2,6 працэнта), у Камітэт дзяржаўнага кантролю — 3521 (зніжэнне на 4,3 працэнта), Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу — 523 (менш на 17,8 працэнта), Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — 1918 (зніжэнне на 28,4 працэнта).

Акрамя таго, у рэспубліканскія органы дзяржкіравання ў мінулым годзе паступіла 85 022 звароты (іх колькасць зменшылася на 1,4 працэнта).

Пры гэтым начальнік галоўнага ўпраўлення звярнуў увагу, што 11 945 зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта паступілі ў пісьмовай форме (48,3 працэнта карэспандэнцыі), 8709 — у форме электроннага дакумента (35,2 працэнта) і 4056 былі вуснымі (16,5 працэнта).

Што тычыцца паўторных зваротаў, то іх зафіксавана 7931, што менш у параўнанні з 2017 годам на 5,6 працэнта. На 11,3 працэнта зменшылася колькасць калектыўных зваротаў, іх паступіла 1341.

Як падкрэсліў Рыгор Шлык, у разрэзе рэгіёнаў найбольшая колькасць зваротаў паступіла з Мінска — 7262 (30 працэнтаў). Поўная карціна выглядае наступным чынам: з Мінскай вобласці — 3752 звароты (15,2 працэнта); з Гомельскай вобласці — 2879 зваротаў (11,6 працэнта); з Брэсцкай вобласці — 2749 зваротаў (11,1 працэнта); з Магілёўскай вобласці — 2379 зваротаў (9,6 працэнта); з Віцебскай вобласці — 2300 зваротаў (9,3 працэнта); з Гродзенскай вобласці — 1692 звароты (6,8 працэнта).

У 2018 годзе змяншэнне колькасці зваротаў зафіксавана па ўсіх рэгіёнах.