Знаёмства са сталіцай

- 14:48Нам пішуць

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году навукі, у шосты школьны дзень для навучэнцаў 5—6 класаў сярэдняй школы № 2 Свіслачы была арганізавана экскурсія ў Мінск. Дзеці наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе.

Навучэнцы пазнаёміліся з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, з сучаснымі тэндэнцыямі сусветнай і айчыннай выдавецкай дзейнасці, гісторыяй бібліятэкі. У выставачнай зале Музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі было прадстаўлена больш за трыста ўнікальных кніжных помнікаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, рэдкія кнігі XIX—XX стст. Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі — кнігі Бібліі (1517—1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Навучэнцы таксама змаглі на практыцы пазнаёміцца з працай па пошуку неабходнай інфармацыі.

У ходзе агляднай экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з горадам-героем Мінскам, яго мінулым і сучаснасцю, даведаліся аб гісторыі горада, аб яго з’яўленні на старонках летапісаў, заснаванні і адраджэнні пасля шматлікіх войнаў і пажараў.

Таццяна КРЫШТОФІК,
педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 2 Свіслачы.