У Астраўцы прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя для дзяцей дашкольнага ўзросту “Я — даследчык”.
Сярод 19 удзельнікаў фестывалю свае даследчыя работы абаранялі і выхаванцы нашай дашкольнай установы: Віктар Якавец, выхаванец старшай спецыяльнай группы, з даследчай работай “Сакрэты меднага купарвасу” ў намінацыі “Бюро знаходак” (кіраўнік В.М.Казлоўская); Кірыл Мядзведзеў, выхаванец старшай групы, з даследчай работай “Не простае, а загадкавае” ў намінацыі “Бюро знаходак” (кіраўнік В.А.Лебядзевіч); Уладзіслаў Баронкін, выхаванец старшай групы, з даследчай работай “Чароўнае малако” ў намінацыі “Незвычайнае ў звычайным” (кіраўнік В.А.Лебядзевіч); Андрэй Лобаў, выхаванец старшай групы, з даследчай работай “Мой свойскі гадаванец” у намінацыі “Дзіця і прырода” (кіраўнік В.В.Іваніцкая); Лізавета Базюк, выхаванка старшай спецыяльнай групы, з даследчай работай “Таямніца вясёлкі” ў намінацыі “Дзіця і прырода” (кіраўнік Ж.Р.Кузняцова).
Юныя ўдзельнікі паказалі глыбокія веды, уменні раскрываць сутнасць даследавання, прымяняць доследныя матэрыялы ў жыцці з дапамогай навуковых доследаў. Нашы выхаванцы выступілі вельмі годна і атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У выніку дыпломам I ступені ўзнагароджаны Віктар Якавец. Кірыл Мядзведзеў, Уладзіслаў Баронкін і Андрэй Лобаў сталі ўладальнікамі дыплома II ступені, а Лізавета Базюк узнагароджана дыпломам III ступені.
Алена ЛЯХОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Астраўца.