Знак якасці

- 12:18Адукацыйная прастора

“Кожны выпускнік нашага ліцэя мае своеасаблівы знак якасці чалавека інтэлектуальна і духоўна развітога, патрыёта сваёй краіны”, — упэўнены дырэктар Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Сяргей Анатольевіч Рыдны. 

У ліцэі зараз займаюцца 432 вучні 10—11 ­класаў. Іншагароднія пражываюць у інтэрнаце, аплата для іх сімвалічная — 10 працэнтаў ад базавай велічыні, пры гэтым дзеці атрымліваюць бясплатнае пяціразовае харчаванне. Навучанне праводзіцца па фізіка-матэматычным, грамадазнаўчым, хіміка-біялагічным, філалагічным, эканамічным, лінгвістычным профілях. Самы высокі конкурс традыцыйна складваецца на эканамічны кірунак (уступныя іспыты па матэматыцы і англійскай мове).

— Пачну з асноўных паказчыкаў якасці ліцэйскай адукацыі, — гаворыць Сяргей Анатольевіч. — 99 працэнтаў нашых выпускнікоў паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Больш за 70 працэнтаў з іх вучыцца ў сталічных УВА. Ліцэй сёлета скончыў 231 навучэнец, з іх 213 працягваюць атрымлі­ваць адукацыю ва ўніверсітэтах, прычым 89 працэнтаў — на бюджэце. Па выніках мінулага навучальнага года 38 чалавек атрымалі атэстаты асаблівага ўзору. Чакаецца, што ў гэтым годзе медалістаў будзе 60! Сярэдні бал па выніках ЦТ у выпускнікоў ліцэя склаў больш за 72 (пры абласным паказчыку 57 балаў). Стабальныя сертыфікаты ў 7 нашых абітурыентаў. У Гомельскай вобласці было ўсяго 45 стабальнікаў.

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.