Знаёмства з будучай прафесіяй

- 12:09Нам пішуць

На пачатку красавіка 2018 года вучні 8—9 класаў Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна прыехалі на дзень адкрытых дзвярэй у Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй. Навучэнцы ліцэя прадставілі майстар-класы па ваджэнні трактара, электрычнай зварцы, кулінарным майстэрстве, адметнасці працы афіцыянта.

Мерапрыества аказалася вельмі цікавае і карыснае, бо хлопчыкам і дзяўчынкам выдалася магчымасць самім пакіраваць трактарам і грузавой машынай, патрымаць у руках электразварачны апарат і правесці першую ў жыцці зварачную лінію, спячы блінчыкі і паглыбіць свой вопыт у сервіроўцы святочнага стала. Таксама нашы вучні даведаліся пра ўмовы быту і пражывання студэнтаў. Прыемным аказазалася знаёмства як з выкладчыкамі ўстановы, так і з яе навучэнцамі. Таму можна з упэўненасцю адзначыць, што ліцэй знайшоў сваіх будучых студэнтаў і сярод вучняў нашай школы.

Ларыса МАРОЗ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.