Зноў “эказолата” — у нас!

- 11:13Адукацыйная прастора

Учора беларускія школьніцы з трыумфам вярнуліся з Міжнароднай экалагічнай алімпіяды Golden Climate (GCIEPO), якая на працягу тыдня праходзіла ў Найробі (Кенія). Вынік — два залатыя медалі ў скарбонку беларускіх юных эколагаў і спецыяльныя сертыфікаты. Ужо 7 гадоў запар Іван Русскіх, педагог дадатковай адукацыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, прывозіць сваіх навучэнцаў з Кеніі з перамогамі, і трэці раз — адразу з двума.

Алімпіяда Golden Climate (GCIEPO) — самы маштабны міжнародны конкурс навуковых праектаў сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, накіраваны на распаўсюджванне глабальнага ўсведамлення экалагічных праблем сярод моладзі, прывіццё навучэнцам навыкаў і ведаў, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці.

Усяго ў алімпіядзе экалагічных праектаў прымалі ўдзел юныя прадстаўнікі з 18 краін, 550 удзельнікаў са 120 устаноў адукацыі. На суд журы было прадстаўлена 210 праектаў.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 44, 18 красавіка.

Святлана НІКІФАРАВА.