Зноў з перамогай!

- 14:52Нам пішуць

Атрад ЮІР “Бумер” Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы стаў удзельнікам раённых спаборніцтваў сярод юных інспектараў дарожнага руху.

14 каманд з усіх школ змагаліся за магчымасць прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах, якія ладзяцца з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды ПДР і бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.

Ужо на працягу 15 гадоў каманда ЮІР “Бумер” Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы становіцца лідарам спаборніцтваў сярод юных інспектараў дарожнага руху. Сёлета школа стала базавай. У ёй навучаюцца ўсяго 43 вучні. Але, нягледзячы на ўсе акалічнасці і цяжкасці, педагагічнаму калектыву ўдалося сфарміраваць і дастойна прадставіць атрад юных інспектараў дарожнага руху на раённым конкурсе. Члены атрада мелі магчымасць паказаць сябе як у камандных, так і асабістых спаборніцтвах. Атрад ЮІР Вераб’евіцкай базавай школы атрымаў дыплом III ступені ў конкурсе “Першая даўрачэбная дапамога” і I месца — у конкурсе “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”. Сярод дзяўчынак малодшай групы роўных не было вучаніцы 4 класа Настассі Бердыгулавай у намінацыі “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”.

У камандным першанстве атрад ЮІР “Бумер” заняў II месца. Пераможцы павезлі з сабою граматы, а таксама шмат падарункаў і сувеніраў.

Кіраўнік гуртка ЮІД Т.А.Борыс,
настаўнік гісторыі.