ЗША: гаджэты перашкаджаюць атрымліваць вышэйшую адукацыю

- 16:01Паралелі, Рознае

Нягледзячы на ўсе наяўныя перавагі і выгоды, звязаныя з выкарыстаннем сучасных гаджэтаў, смартфоны, планшэты і ноўтбукі значна больш шкодзяць студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, чым дапамагаюць ім, паведамляе InnovaNews.ru.

Эксперты з універсітэта штата Мічыган сцвярджаюць, што існуючыя гаджэты адцягваюць увагу навучэнцаў падчас заняткаў, бо нават паспяховыя студэнты нярэдка забываюцца пра вучобу, каб прачытаць альбо напісаць чарговае паведамленне ў сацыяльнай сетцы. Эксперыменты адназначна пацвярджаюць той факт, што паспяховасць студэнтаў паляпшаецца, калі яны не выкарыстоўваюць смартфоны, планшэты і іншыя прылады.
Паколькі аўтары даследавання ўсведамляюць, як цяжка будзе дамагчыся забароны на прымяненне гаджэтаў у аўдыторыях, яны кажуць пра важнасць данясення да саміх студэнтаў інфармацыі пра адмоўны ўплыў розных тэхналагічных прылад на іх вучобу.